Гара Рарайма
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Рарайма | |
| Каардынаты: | |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | стык меж Бразіліі, Венесуэлы і Гаяны |
| Горная сістэма | Гвіянскае пласкагор'е |
| Вышыня вяршыні | 2810 м |
| Першае ўзыходжанне | 1884, Еверард Ф. Турн |
Рарайма (Roraima) — сталовая гара (тэпуі) у Паўднёвай Амерыцы. Размешчана на стыку Бразіліі (штат Рарайма), Венесуэлы (Нацыянальны парк Канаіма) і Гаяны (найвышэйшая кропка краіны). Вышыня ў кропцы злучэння межаў (патройны пункт) складае 2723 м над узроўнем мора. Вяршыня Рараймы — плато плошчай каля 34 км ².
Справаздачы аб экспедыцыі ў раён горы натхнілі Артура Конан Дойла на напісанне рамана «Закінуты свет».
У раёне Рараймы бяруць пачатак рэкі басейнаў Арынока, Амазонкі і Эсекіба.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Hamish MacInnes, Climb to the Lost World, Penguin Group, 1976, 240 p. (ISBN 9780140034448)
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гара Рарайма