Гасдрубал I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гасдрубал I
Нараджэнне VI стагоддзе да н.э.
Смерць невядома
Род Маганіды[d]
Бацька Магон I Вялікі
Дзеці Hasdrubal son of Hasdrubal I[d], Sappho son of Hasdrubal I[d] і Hannibal son of Hasdrubal[d]
Дзейнасць рабімаханат, палкаводзец, ваенны
Званне генерал

Гасдрубал — карфагенскі палкаводзец і дзяржаўны дзеяч VI ст. да н.э., старэйшы сын Магона Вялікага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Быў прызначаны галоўнакамандуючым («рабімаханатам», фінік. רְבמחַנתְּ) пасля смерці бацькі, і штогод перапрызначаўся на гэтую пасаду 11 гадоў запар [1].

Вёў цяжкія войны ў Сардзініі, дзе карфагенянамі аказвалі супраціўленне як мясцовыя абарыгены, так і фінікійцы з Норы і Сульха. Атрымаў перамогу над Тартэсам і ўсталяваў кантроль над Кальпэ. Спрабаваў зацвердзіць карфагенскую манаполію праз Гібралтарскі праліў, але без асаблівага поспеху.

У 515 г. да н.э. вымушаны быў пераправіцца ў Сіртыку, дзе спартанскі царэвіч Дарыей пры падтрымцы кірэнцаў спрабаваў заснаваць уласную калонію. Заключыў саюз з максіямі і лівійцамі, з дапамогай якіх выцесніў грэкаў і аднавіў кантроль над усім узбярэжжам на захад ад Філенавых алтароў.

Вярнуўся ў Сардзінію, дзе ў 510 г. да н. э. загінуў, атрымаўшы раненні ў адной з сутычак [2].

Пакінуў трох сыноў — Ганібала, Гасдрубала і Сафона [3].

Зноскі

  1. Юстын, XIX, 1, 2-7
  2. Юстын, XIX, 1, 6
  3. Юстын, XIX, 2, 2