Гаўрыіл Календа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гаўрыла Календа
Габрыэль Календа
Гаўрыла Календа
POL COA Kolenda.svg
герб "Календа" (адменнік герба "Бэлты")
Мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі
Царква: Грэка-каталіцкая
Папярэднік: Антоній Сялява
Пераемнік: Кіпрыян Жахоўскі
 
Імя пры нараджэнні: Георгій (Юрый) Календа
Нараджэнне: каля 1606
Вільня
Смерць: 18 лістапада 1674
Супрасль
Пахаваны: Полацк

Гаўрыіл (Габрыэль) КАЛЕНДА (каля 1606, Вільня — 18 лістапада 1674) — дзеяч уніяцкай царквы. З беларускага шляхецкага роду герба «Календа» (адменай герба «Белты»).

У 1626 г. уступіў у ордэн базыльян. Вучыўся ў калегіумах Брунсберга (цяпер г. Бранева, Польшча; 16271630), Вены і Рыма (16331639). 3 1633 г. святар. У 16421655 гг. пры мітрапаліце Антонію Сяляве, з 1653 г. каад'ютар (памочнік-намеснік) полацкага архіепіскапа. Архіепіскап полацкі (16551674), адміністратар Кіеўскай мітраполіі (16551665). Протаархімандрыт базыльянскага ордэна (16661674), архімандрыт супрасльскі, беразвецкі, ляшчынскі. Мітрапаліт кіеўскі і галіцкі (16651674).

Дзейнасць Календы прыпала на час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 г., калі на тэрыторыі, занятай маскоўскімі войскамі і казакамі, уніяцкія цэрквы скасоўваліся, а на заходніх землях ВКЛ рымска-каталіцкія біскупы імкнуліся падпарадкаваць уніятаў сваёй уладзе. Ва ўмовах няпэўнасці рымскі папа Аляксандр VII не зацвярджаў Календу мітрапалітам. Да 1660 г., ратуючыся ад расійскіх і шведскіх войск, Календа вандраваў па гарадах ВКЛ. У 2-й палове 1660-х г. пералом у настроях шляхты на карысць уніі і асабістыя намаганні Календы паспрыялі яго зацвярджэнню мітрапалітам і выданню ў 16671668 гг. каралём і соймам пастаноў, якія аднаўлялі правы грэка-каталіцкай іерархіі і гарантавалі перадачу ім незанятых праваслаўных епархій. Дамогся вяртання царкоўнай маёмасці, страчанай у час вайны, заключыў з рымска-каталіцкай царквой пагадненне аб забароне лацінскім ксяндзам браць дзесяціну з уніятаў. Унутры царквы імкнуўся да адзінаўладдзя. У 1660-я г. ўвайшоў у сутыкненне з базыльянамі: вывеў з падпарадкавання ордэну шэраг манастыроў і зрабіў іх архімандрыямі, перадаўшы епіскапам. У 1661 г. на Супрасльскай капітуле самачынна спрабаваў абвясціць сябе протаархімандрытам — галавой ордэна базыльян, аднак гэта рашэнне было скасавана рымскім папам Аляксандрам VII. У 1666 г. на Берасцейскім капітуле для захавання ўнутрыцаркоўнага спакою зноў абраны протаархімандрытам базыльян. Падтрымка ім у гэты перыяд ордэна і перадача яму архімандрый выклікала канфлікт з епіскапатам. Спробы Календы адлучыць нязгодных архірэяў ад царквы і ўсталяваць неабмежаваную ўладу зноў былі спынены папствам.

Памёр у Супраслі (Польшча). Пахаваны ў Полацку.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Historia Kościoła w Polsce. Tom 1. Część 2. — Poznań — Warszawa, 1974.
  • Коялович, М. О. Литовская церковная уния. Том 2. — СПб.: Типография духовного журнала «Странник», 1861.
  • Николай (Долматов), архим. Супрасльский Благовещенский монастырь: историко-статистическое описание / Составил архимандрит Николай (Долматов). — СПб.: Синодальная типография, 1892.