Гаўтама Буда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Статуя Буды

Гаўтама Буда, таксама Гатама Буда (санскр.: गौतम बुद्ध; 563 да н.э. — 483 да н.э.) — духоўны настаўнік, легендарны заснавальнік будызма, жыў у поўночна-ўсходняй частцы Індыйскага субкантынанта, стваральнік вучэння «Чатырох Высакародных Ісцін».

ЖЫЦЦЁВЫ ШЛЯХ ГАЎТАМЫ БУДЫ[правіць | правіць зыходнік]

Заснавальнік будызму – рэальная гістарычная асоба. Прынамсі, так лічыць большасць вучоных, якія займаюцца гісторыяй гэтай рэлігіі, на падставе захаваных да нашых дзён пісьмовых крыніц. І гэтыя тэксты, і заснаваныя на іх навуковыя даследаванні, фальклорныя жанры і мастацкія творы, калі кажуць пра заснавальніка будызму, завуць яго рознымі імёнамі: Сідхартха (асабістае імя, пазначае "які выканаў сваё прызначэнне"), Гатама, Гаўтама (імя роду), Шак'ямуні ("мудрэц з племені шакаў ці шак'я"), Шак'я Сінха ("Шак'я Леў"), Буда ("прасветлены"), Татхагата ("той, што так прыйшоў і што так сыйшоў", "які прайшоў Вялікі Шлях"), Джына ("пераможца"), Бхагаван ("пераможны"), Бхагават (Блаславёны), Сатха - Настаўнік, і інш. Усе яны адлюстроўваюць рысы і ўласцівасці асобы заснавальніка або ў рэальным, мірскім жыцці, або ў наступным – рэлігійна-міфалагічным, якое прыйшло на змену першаму. Самае распаўсюджанае з вышэйпералічаных імя – эпітэт Буда, ад якога ўтварыўся назва для ўсёй рэлігіі.

У наш час вядомыя пяць біяграфіяў Буды /1,2,3/: "Махавасту", напісаная ў II ст. н.э.; "Лалітавістара", якая з'явілася ва II - III стст. н.э.; "Будхачарыта", выкладзеная адным з будыйскіх філосафаў, паэтам Ашвагхошей (I-II стст. н.э.); "Ніданакатха" (прыкладна I ст. н.э.); "Абхінішкраманасутра", якая выйшла з-пад пяра будыйскага схаласта Дхармагупты. Асноўныя рознагалоссі ўзнікаюць пры вызначэнні часу жыцця Гаўтамы: гэта датоўка вагаецца ад IX да III ст. да н.э. Паводле афіцыйнага будыйскага летазлічэння, Гаўтама нарадзіўся ў 623 г. і памёр у 544 г. да н.э., але большасць даследчыкаў лічаць датай яго нараджэння 564 г., а смерці - 483 г. да н.э., часам акругляючы іх да 560 і 480. Паводле сінгальскіх харонікаў, Буда жыў з 623-621 па 544-543 г. да н.э. А кітайскія хронікі фіксуюць нараджэнне Буды ў 1024 г. да н.э. з указаннем узросту смерці - каля васьмідзесяці гадоў (вусновыя традыцыі сцвярджаюць сто гадоў).

Ва ўсіх гэтых біяграфіях рэальнае і міфалагічнае жыццё Буды цесна пераплецены адзін з адным. Рэальнае ж адносна простае.

Сідхартха - спадчынны прынц, сын цара Шудхаданы, кіраўніка народа (ці племені?) шакаў, які жыў у сярэдзіне I тыс. да н.э. у паўночных раёнах даліны Ганга ў перадгор'ях Гімалаяў. Нямала легенд пра яго цудоўнае зачацце. Так, па адной з легенд, Бадхісатва, абраўшы царыцу Майю (Махамайю) сваёю маці для свайго з'яўлення на зямлі, прыняў выяву цудоўнага белага слана і ўвайшоў у яе ўлонне; па іншай - гэта быў сон, які бачыла Майя. Па старажытным адданні, бачанне слана заўсёды азначае ўвасабленне чароўнага Аватара з 32 незвычайнымі целавымі прыкметамі (у іх лік уваходзяць залацістая скура, роўныя зубы, акругленыя рукі і ногі, шырокія пяткі, доўгія пальцы рук, доўгія мочкі вушэй і г. д.). Само нараджэнне яго ў дзень майскай поўні суправаджалася шматлікімі астранамічнымі з'явамі.

Царыца Майя, даўшы нараджэнне Бадхісатве, на сёмы дзень памерла, і месца яе заняла яе сястра Праджапаці. У гісторыі будызму яна вядомая як першая вучаніца Буды і як заснавальніца і першая ігумення жаночай будыйскай абшчыны.

Па звычаі таго часу на пяты дзень пасля нараджэння Сідхартхі сто восем найбольш паважаных брамінаў былі скліканыя ў палац, каб даць імя наванароджанаму і прадказаць яго жыццёвы шлях. Яны сказалі: "Маючы такія знакі, царэвіч зробіцца сусветным манархам - Чакраварцін, але калі ён выдаліцца ад свету, ён стане Будаю і зніме заслону невуцтва з вачэй свету. Царэвіч пакіне свет пасля таго, як убачыць чатыры знакі - старога, хворага чалавека, труп і пустэльніка" / 2 /. Па іншай легендзе, самой царыцы Махамайі, яго маці, прысніўся прарочы сон: народзіць яна сына і стане ён альбо Чакраварцінам, альбо садху (святым, якія зрокся ад зямнога свету) / 4 /.

Так ці інакш, Шудхадана, жадаючы ўтрымаць сына-спадчынніка, атачыў яго раскошай, усімі задавальненнямі, якія толькі магла падаць царская ўлада тых часоў. Ёсць шматлікія дадзеныя, якія паказваюць, што царэвіч Сідхартха атрымаў выдатную адукацыю і, паводле нататкі ў Будхачарыта Асвагошы, самы горад Капілавасту быў названы так у гонар мудраца Капілы, заснавальніка філасофіі Санкх'я.

Ведаючы, што сын яго будзе падахвочаны да адрачэння і сыходу прадказанымі чатырма сустрэчамі, цар выдаў найстрогі ўказ назіраць за тым, каб царэвіч не мог убачыць ніводнага з паказаных з'яў. Але прадказанае выканалася: сустрэчы са старасцю, хваробай і смерцю адкрываюць яму няўстойлівасць свету сансары, гэта значыць свету, у якім жыве чалавек, а сустрэча з манахам падказвае яму шлях, якім ён павінен пайсці. Сідхартха пакінуў хату, адправіўшыся на пошукі шляху збавення чалавецтва ад пакут.

Паводле старажытных тэкстаў, рашэнне Буды сысці ад свету паўстала з яго ўнутранай цягі. У Ангутара-Нікая прыведзены словы, нібыта самога Буды: "І мне, о жабракі, народжанаму ў такой раскошы і выгадаванаму ў такой вытанчанасці, з'явілася думка: "Запраўды, невуцкі, звычайны чалавек, будчы сам схільны да старасці, без магчымасці пазбегнуць яе, смуткуе, калі ён бачыць, як старэюць іншыя. Я таксама схільны да старасці, і не магу пазбегнуць яе. І калі я, быўшы схільны ўсяму гэтаму, убачу лядашчага старога, які хварэе і пакутуючага, то цяжка будзе мне". (Тое ж паўтараецца і пра хваробы, і пра смерць). Працягваючы так разважаць, уся мая радасць юнацкасці знікла назаўжды".

Але найпознія тэксты прыпісваюць гэта ўздзеянню Багоў, якія заахвоцілі яго да гэтага і паслалі яму чатырох анёлаў, якія прынялі выявы лядашчага старога, хворага, трупа і анахарэта.

Адданні апавядаюць пра тое, як у ноч поўні Сідхартха, пакінуўшы жонку і сына, адправіўся на мяжу царства Сак'я. Там ён зняў адзежу, пастрыг валасы і бараду і адправіўся далей ужо як вандроўца. Гэта падзея тлумачыцца ў будызме як "пасоўванне" Сідхартхі: ён адмаўляецца ад мірскага жыцця, аддаецца пошукам праўды. Па ўяўленнях таго часу, уціхамірванне цела было неабходнай перадумовай духоўнага росту / 5 /. Спачатку Сідхартха накіраваўся да пустэльнікаў, якія жылі вакол брахмана Райваты, але хутка пакінуў гэта месца і перайшоў у Вайшалі, да вядомага сузіральніка Арада-Каламе, што належаў па сваіх гледжаннях, відаць, да старадаўняй індыйскай філасофскай школы Санкх'я. Арада-Калама навучаў медытацыі Сферы-Нішто (Свет-Поўнае-Адсутнасці-Усяго, прыналежыць да Свету-Бяз-Формаў). Пасля нядоўгай трэніроўкі Гатама здолеў дасягнуць стана “самапаглыбленнасці” ў Сферу-Нішто і запытаў настаўніка:

"Вы дасягнулі толькі гэтай ступені засяроджвання?"

"Так, - адказаў Арада-Калама, - зараз, што ведаю я, ведаеш ты".

Тады Гатама падумаў: "Значыць, трэба шукаць чагосці больш дзейснага." І сышоў у Цэнтральную Індыю да мудраца Удрака Рамапутру, які навучаў засяроджванню розуму ў Сферы-Ні-Свядомасці, Ні-Не-Свядомасці (Свет-Ні-Прысутнасці [спазнання], Ні-Адсутнасці [спазнання], прыналежыць да Свету-Бяз-Формаў) і стаў вучыцца ў яго. За кароткі час, дасягнуўшы Сферы-Ні-Свядомасці, Ні-Не-Свядомасці, Гатама, пагаварыўшы з Удракой, як і з Арада-Каламой, пакінуў яго, сказаўшы сабе: "Не, гэта таксама не вядзе да Нірваны!" Сідхартха вырашыў аддацца найглыбейшаму аскетызму самастойна. Ён цягам 6 гадоў абмяжоўваў сябе ў ежы, сне, не мыўся і хадзіў голым. Яго аўтарытэт сярод аскетаў быў вельмі высокі, у яго з'явіліся вучні і паслядоўнікі. Кажуць, што яго слава распаўсюджвалася, быццам гук вялікага гонга пад купалам неба.

Але ў рэшце рэшт Сідхартха прыйшоў да высновы, што ўсе яго аскетычныя дасягненні не набліжаюць да праўды, т. б. да спынення пакуты. Ён ізноў пачаў прымаць ежу, як раней, неўзабаве паслядоўнікі пакінулі яго. Сідхартха працягваў свае тулянні ў адзіноце, знаходзіў іншых настаўнікаў, але расчараваўся ва ўсіх вучэннях.

Аднойчы, на 49-ы дзень бесперапыннай медытацыі, у ноч поўні ў месяц весак (адпаведны траўню), размясціўшыся ў мясцовасці Гая ля ракі пад дрэвам джамбу ці бодхі (Ficus religiosa), і сканцэнтраваўшыся на ўзыходнае ранішняе зорцы, Сідхартха стаў Будай: "ён выйшаў з цямрэчы недасведчанасці і ўбачыў сусвет у праўдзівым святле" / 4 /. Гэта ёсць ключавой для будызму падзеяй, так званым "вялікім абуджэннем". Гэта было завяршэнне пошуку праўды, якія распачаў Сідхартха. Стаўшы Будай, гэта значыць "прасветленым", Сідхартха змяніўся, усвядоміўшы сваё вялікае прызначэнне - данесці праўду да людзей, паказаць чалавецтву шлях да выратавання, да збавення ад пакут.

Неўзабаве Буда пачаў пропаведваць сваё вучэнне, у яго з'явіліся паслядоўнікі, якія ўтварылі першую манаскую абшчыну (сангха). Запаветы, якія павінен быў выконваць кожны манах, і правілы, па якіх жыла ўся абшчына, былі таксама абвешчаны Будай. Сорак гадоў блукаў ён разам са сваімі вучнямі па шматлюдных паселішчах і глухіх кутках Індыі, прапаведваючы сваё вучэнне.

Буда памёр, як сцвярджае традыцыя, у мястэчку Кушынагара ў выніку атручвання недабраякаснай ежай. Па легендзе, ён сканаў у стане медытацыі, схіліўшыся направа і падтрымліваючы галаву рукой. Гэта пастава захавана ў будыйскай іканаграфіі і тлумачыцца як пераход Буды ў Парынірвану - нірвану без рэшткі; гаворка ідзе пра стан, у якім ён больш не быў схільны да перараджэння. Цела яго было спалена ў адпаведнасці з тагачаснымі звычаямі, а прах падзелены паміж васьмю яго паслядоўнікамі, шэсць з якіх былі пасланыя манаскімі абшчынамі. Усе, хто атрымаў прах, пахавалі яго і ўзвялі кожны над сваёй часткай надмагільную піраміду (ступу). Культ ступ у розных архітэктурных варыянтах і дагэтуль распаўсюджаны ва ўсіх краінах будыйскага свету.

Акрамя таго, як абвяшчае легенда, адзін з вучняў Буды здолеў выхапіць з агню пахавальнага вогнішча адзін з яго зубоў. З часам зуб таксама стаў аб'ектам культу: яго вельмі шанавалі, падчас войнаў перавозілі ў мэтах бяспекі з краіны ў краіну. Урэшце, ён здабыў сталае месца знаходжання на Шры-Ланцы ў горадзе Кандзі, у яго гонар пабудаваны адмысловы храм Зуба Буды і штогод праводзяцца храмавыя імпрэзы. Апісанні гэтых святаў сустракаюцца ў літаратуры, пачынаючы з V ст. н.э. Можна сказаць, што ў сутнасці сваёй яны мала змяніліся за мінулыя з тых часоў пятнаццаць стагоддзяў. На сённяшні дзень гэта галоўная рэліквія будызму.

Паводле будыйскіх тэкстаў, Буда на працягу шматлікіх кальп (1 кальпа - перыяд часу, роўны аднаму "дню Брахмы", роўны 4320 млн. звычайных гадоў, у які Брахма стварае і паглынае Сусвет / 6 /) перараджаўся на зямлі ў выглядзе розных жывых істот - 83 разы святым, 58 разоў царом, 24 разы манахам, 18 разоў малпай, 13 разоў гандляром (купцом), 12 разоў курыцай, 8 разоў гусаком, 6 разоў сланом, а таксама рыбай, пацуком, цясляром, кавалём, жабай, зайцам і г. д. Усяго такіх перараджэнняў было 550. Паколькі свет за гэты час пагрузіўся ў цямрэчу недасведчанасці, багі злічылі, што час яму нарадзіцца ў абліччы чалавека, дасягнуць пры жыцці прасвятлення, стаць Будай, пачаць прапаведаваць сваё вучэнне, паказаць чалавецтву шлях да выратавання. Так і адбылося.

Ва ўяўленні будыстаў Гаўтама - гэта архетып шматлікіх папярэдніх буд, які ўвасобіў у сабе рысы незлічоных індывідуальнасцей і які эвалюцыянаваў на працягу шматлікіх мільёнаў гадоў у барацьбе з сіламі зла. Паводле гэтага вучэння, буды з'яўляліся са спрадвечных часоў. Адныя версіі сцвярджаюць, што да Гаўтамы на Зямлі жылі шэсць буд. Таму ў некаторых святых месцах будызму, напрыклад у Санчы і Бхархуце (Цэнтральная Індыя), былі ўзведзены сем ступаў у гонар сямі буд і пасаджаны сем "святых" дрэў – бадзяноў. У іншых версіях паведамляецца пра існаванне 24 пакаленняў буд, у трэціх – пра тысячу пакаленняў. Дзякуючы бесперапыннаму ланцугу перараджэнняў цела Буды-Гаўтамы набыло незвычайныя ўласцівасці, утоеныя пад вонкавай абалонкай чалавечае істоты. Паводле павер'яў, гэта "духоўнае цела" маглі бачыць толькі праўдзіва вернікі: "пышнае цела" Буды было каля пяці з паловай метраў вышынёй, залацістага колеру, ад яго зыходзілі прамяні, асвятляючы велізарныя прасторы. Такое ўяўленне пра "духоўнае цела" Буды з'яўляецца адлюстраваннем старажытнаіндыйскіх уяўленняў пра тое, што целы вялікіх людзей выпраменьваюць святло, а пры медытацыі (для тых, хто сузірае) інтэнсіўнасць свячэння павялічваецца.

Такія рэальная і міфалагічная біяграфіі заснавальніка будызму. Абвешчанае ім вучэнне стала асновай, на якой з часам было ўзведзена досыць вялікі будынак сусветнай рэлігіі. Дагэтуль чатыры месцы ў Індыі выклікаюць паломніцтва прыхільнікаў вучэння Буды:

--месца нараджэння – Капілавасту. Горад гэты, як было сказана вышэй, знаходзіўся ў Паўночнай Індыі, у перадгор'ях Гімалаяў, у вярхоўях ракі Гандакі, і быў разбураны яшчэ пры жыцці Буды;

--месца азарэння – Бодхі-Гайя, дзе знаходзіўся гай Урувела, пад ценем якой Гатама аб'яднаў усе свае дасягненні, “прабудзіўся”;

--месца першай пропаведзі – Сарнат (каля Бенарэса), дзе, па выразе “легенд і казак былых пакаленняў”, Буда пусціў у ход Кола Закона. Месца гэта дагэтуль захоўвае разваліны найстаражытнейшых інтэрнатаў;

--месца смерці - Кушынагара (Непал).

ФІЛАСОФІЯ ГАЎТАМЫ БУДЫ[правіць | правіць зыходнік]

Будызм - гэта рэлігійная сістэма практыкі і дактрына, якая створана на аснове старажытных рэлігійна-філасофскіх вучэнняў Індыі, у якіх прынцыповым з'яўляецца вера ў пераўвасабленне.

Асноўная ідэя будызму, якая складаецца ў сцвярджэнні, што "жыццё ёсць пакута" і "існуе шлях да выратавання", не супрацьпастаўляе будызм іншым рэлігійным сістэмам. На працягу свайго жыцця Буда навучаў розным метадам, але пры жыцці Буды нічога не было запісана. Праз некалькі месяцаў пасля сыходу Буды сабраліся 500 яго вучняў (пазней гэты збор стаў вядомы як Першая будыйская рада), каб вуснова зацвердзіць тое, чаму вучыў Буда. Вучні па памяці абменьваліся рознымі ўрыўкамі пачутых імі святых тэкстаў. Нягледзячы на тое, што гэты збор тэкстаў, вядомы пад назвай "Трыпітака", ці "Тры кошыкі", быў афіцыйна зацверджаны ўжо ў гэты ранні перыяд, запісаны ён было значна пазней. Напрыклад, палійскі канон быў запісаны напачатку 1 ст. н.э. у Шры-Ланцы. Прычынай гэтага было тое, што пісьмовая мова выкарыстоўвалася ў той час толькі ў камерцыйных ці адміністрацыйных мэтах і ніколі не выкарыстоўваўся для навуковых мэт ці мэт навучанні. Гэтыя тэксты захоўваліся ў памяці, прычым вызначаныя групы людзей у манастырах былі адказныя за захаванне розных тэкстаў.

Не ўсе вучэнні Буды перадаваліся вуснова так адкрыта. Лічылася, што некаторыя з іх прызначаны для будучыні, таму яны вуснова перадаваліся з пакалення ў пакаленне настаўнікамі і вучнямі таемна. Часам вучэнні Буды, апублікаваныя ў значна пазнейшы час, справядліва падвяргаюцца крытыцы.

«Закон залежнага паходжання»[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральнай праблемай, над якой разважаў Гатама, была праблема крыніцы зла (пакут) у свеце. Паводле традыцыі, азарэнне Гатамы адзначылася адкрыццём Закона залежнага паходжання ці "Ланцуга прычыннасці" (санскр. праціцья-самутпада, палі патычча-самуппада). Закон апісвае паслядоўнасць прычын пакуты і падзей, якія вядуць да нараджэння, старасці і смерці. У арганічным свеце выразам Ланцуга прычыннасці з'яўляецца "Кола жыцця"—працэс перараджэнняў жывых істот, які складаецца з дванаццаці прыступак. Усе яны павінны быць пераадолены. Праблема, якая мучыла яго шматлікія гады, знайшла рашэнне. Разважаючы ад прычыны да прычыны / 7 /, Гатама дайшоў да крыніцы зла:

12. Існаванне ёсць пакута, бо ў ім складзены старасць, смерць і тысяча пакут.

11. Я пакутую, таму што я народжаны.

1О. Я народжаны, таму што прыналежу да света быцця.

9. Я нараджаюся, таму што я сілкую ў сабе існаванне.

8. Я сілкую яго, бо я маю жаданні.

7. У мяне ёсць жаданні, бо я маю пачуванні.

6. Я адчуваю, бо я датыкаюся з навакольным светам.

5. Гэты судотык вырабляецца дзеяннем маіх шасці пачуццяў.

4. Мае пачуцці выяўляюцца, бо, як я ёсць асобай, я супрацьпастаўляю сябе безасабоваму.

3. Я - асоба, бо я маю свядомасць, прасякнутую свядомасцю гэтай асобы.

2. Гэта свядомасць стварылася з прычыны маіх ранейшых існаванняў.

1. Гэтыя існаванні азмрочылі маю свядомасць, бо я не ведаў.

У будыйскай традыцыі гэту "формулу дванаццаці" (дванаццаць ніданаў) прынята пералічваць у зваротным парадку, прычым кожная прыступка мае сваю назву, тлумачэнне і прычыннасць:

1. Авідз'я (азмрочанасць, невуцтва, недасведчанасць, няведанне, хібнае разуменне). Гэта фундаментальная хібнасць успрымання часовага як вечнага, нячыстага як чыстага, хваравітага як прыемнага, і Не-Я (анатма) як уласнага Я (атма). З'яўляецца першапрычынай, кармічнай абумоўленасцю ўсяго наступнага шэрагу.

2. Санскары, санкхары—звычкі і шаблоны розуму ў трох сусветах - ментальным, эмацыйным і фізічным. Іншымі словамі, уплыў мінулага на сучаснасць, якое выяўляецца як рэфлекс, аўтаматызм, а таксама шаблон стану. Санскары з'яўляюцца кармічнымі вынікамі авідзьі.

3. Віджнана, віджняна, віняна, ці алая-віджняна (санскр. "свядомасць-скарбніца", ці "свядомасць, якая ўсё захоўвае") - адзіная першапачатковая індывідуальная свядомасць, якая з'яўляецца невымоўнай. З'яўляецца вынікам наяўнасці санскары. У віджняне назапашваюцца сляды ўсіх мінулых дзеяў (карма) і ўтрымоўваюцца вызначаныя кармай "парасткі" ўсіх магчымых ідэй і аб'ектаў, якія з'яўляюцца ўласцівасцямі гэтай свядомасці.

4. Нама-рупа (літаральна "імя-форма"). Пазначае ўласцівасць усяго створанага ці выяўленага. Дадзенае паняцце выкарыстоўваецца ў выпадках, калі розум адзначае, што аб'ект, да якога ён звяртаецца, прыналежыць полю майі (сусветнай ілюзіі), і насамрэч нерэальны. Увесь Сусвет разглядаецца як мінучы, ён не ўяўляе сабой нічога, акрамя сумы кармаў усіх істот, якія знаходзяцца ў ім. Уяўляе сабой выраз віджняны ў той ці іншай форме.

5. Шад-аятана (шэсць органаў успрымання, якія абуджаюцца ў выніку актыўнасці віджняны - нама-рупы).

6. Спарша, ці пхасса—судотык, сувязь з прадметамі пасродкам шад-аятан.

7. Ведана—пачуванне, адчуванне задавальнення ці пакуты ад сувязі з прадметамі пасродкам шад-аятан як вынік працэсу спарша.

8. Трышна, ці танха (смага, пажадлівасць, жаданне дасягаць ці пазбягаць). Узнікненне велізарнай колькасці жаданняў як вынікаў працэсу ведана. У канчатковым рахунку, шматлікія дробныя жаданні спараджаюць галоўнае жаданне – жаданне да быцця.

9. Упадана (нязменная субстанцыя, ці матэрыял, з якога складаюцца ўсе прадметы і якое ёсць нішто іншае, як сам Брахман). У кантэксце "Ланцуга прычыннасці" дадзены тэрмін пазначае "матэрыялізацыю" упаданы ў адпаведнасці і ў згодзе з трышна.

10. Бхава—уласна быццё, а таксама азначае тып вонкавага, выяўленага стану быцця.

11. Джаці—становішча каго-небудзь у матэрыяльным свеце; яго бягучае асяроддзе, уключаючы сям'ю, сацыяльнае і эканамічнае становішча, і г. д. Якасная характарыстыка бхавы.

12. Цэлы шэраг з'яў-следстваў джаці: гора (шоку), скаргі (парыдевана), пакуты (духкха), і падушаныя станы, ці ментальныя хваробы (дурмана), раскладанне (джара), смерць (марана).

Такім чынам, крыніцай пакут з'яўляецца недасведчанасць, няведанне таго, як іх пазбегнуць. Складаныя разважанні Гатамы над механізмам "Кола жыцця", накіраваныя на збавенне ад пакут, прыводзяць да адкрыцця "чатырох высакародных праўд" і "высакароднага сярэдняга шляху", прытрымліваючыся якога дасягаецца знішчэнне апісаных у "Коле жыцця" прычын пакут.

"Чатыры высакародных праўды" і "васьмярковы шлях"[правіць | правіць зыходнік]

Стрыжнем зместа будызму з'яўляецца пропаведзь Буды пра "чатыры высакародныя праўды" (санскр. ар'я-сацця, палі ар'я-сачча), якія адкрыліся яму ў знакамітую ноч прасвятлення пад смакоўніцай: ёсць пакута (дуккха); ёсць чыннік пакуты; ёсць свабода ад пакуты; ёсць шлях, які вядзе да свабоды ад пакуты. У гэтых праўдах, паводле Буды, увесь закон маральнага жыцця, які вядзе да вышэйшай асалоды. Тлумачэнню і развіццю гэтых становішчаў прысвечаны ўсе развагі і лагічныя пабудовы будызму / 3, 7 /.

Першая "высакародная праўда"[правіць | правіць зыходнік]

"Вось, браце, высакародная праўда пра пакуту. У пакутах нараджаецца чалавек, ён пакутуе завядаючы, пакутуе ў хваробах, памірае ў пакутах і смутку. Стогны, боль, засмучэнне, роспач – гэта цяжка. Саюз з тым, хто нямілы – пакута, пакута - расстанне з мілым, і ўсякая незадаволеная смага асабліва пакутлівая. І ўсе пяць сукупнасцей, якія ўзніклі з прыхільнасцей – пакутлівыя. Такая, браце, высакародная праўда пра пакуту" / 8 /.

Першая "праўда" - "існуе пакута". Яе абавязкова без выключэнняў выпрабоўвае любая жывая істота, таму ўсякае жыццё – пакута. Нараджэнне ёсць пакута, праблема са здароўем і хвароба - пакуты, смерць - пакута, судотык з непрыемным - пакута, расстанне з прыемным - пакута. Неўладанне жаданым таксама вядзе да пакуты. Гэта значыць само Жыццё ва ўсіх яе праявах, - вось што такое пакута. У будызме пакутай робіцца і тое, што заўсёды лічылася радасцю. Родныя, блізкія, сябры, багацце, поспех, улада, уцехі пачуццяў - усё гэта лічыцца ланцугамі, якія скойваюць чалавека.

Дзякуючы сваім шасці пачуццям спазнання (зрок, слых, нюх, дотык, густ, свядомасць) чалавек уступае ў кантакты з навакольным асяроддзем, якая аказвае ўздзеянне на пяць яго скандх (пяць формаў існавання, дзякуючы якім выяўляецца прыхільнасць да зямнога: цела, пачуцці, успрыманні і адчуванні, імпульсы, акты свядомасці). Скандхі ўзбуджаюцца, спараджаючы пяць следстваў: дзейнасць, невуцтва, запал, жаданні і карму (літаральна "адплата"), якія пасля згубы старога фізічнага цела з'яўляюцца чыннікам пяці будучых следстваў: новага цела, пачуццяў, успрыманняў і адчуванняў, імпульсаў, свядомасці. Чалавек ізноў пачынае новае жыццё: ізноў нараджаецца, старэе, памірае, выпрабаваўшы ўсе выгляды гора, пакуты, трывогі роспачы. Гэты бясконцы працэс пераўвасабленняў завецца "Колам жыцця", ці сансарай. Круцячыся вечна ў гэтым коле, чалавек асуджаны на фізічныя і душэўныя пакуты, на пакуты ад свядомасці зменлівасці шчасця і дабрабыту.

Такім чынам, паводле будызму, момант пакуты спазнаецца не толькі на пачуццёвым досведзе, але і закладзены ў самым працэсе жыцця.

Другая "высакародная праўда"[правіць | правіць зыходнік]

"І вось, браце, высакародная праўда пра пачатак [прычыну, чыннік] пакуты. Праўдзіва! - той зародак пакуты ляжыць у смазе [жаданні, пажадлівасці], якая абракае на адраджэнне, у гэтай ненаеднай смазе, што вабіць чалавека то да таго, то да іншага, [яна] злучаная з людскімі асалодамі, у пажадлівасці запалу, у пажадлівасці будучага жыцця, у пажадлівасці падаўжэння існасці. Такая, браце, высакародная праўда пра пачатак пакутай" / 8 /.

Другая "праўда" - "маюцца чыннікі пакуты". Крыніцай пакуты з'яўляецца само жаданне, не істота яго, а сама яго наяўнасць: "смага, якая сябе падтрымлівае, хараство, спалучанае з запалам, то тым, то гэтым гатовае прывабіцца, а менавіта: смага валодаць, смага жыць, смага існаваць". Следствам выканання ці невыкананні жаданняў з'яўляецца назапашванне кармы, наяўнасць якой выклікае неабходнасць перараджэння.

Чалавек, устрымліваючыся ад дрэнных учынкаў ці, наадварот, здзяйсняючы іх стварае сабе добрую ці дрэнную карму ў будучыні. Але нават добрыя справы і намеры не ратуюць яго ад пераўвасабленняў і, такім чынам, ад пакут, бо дабро таксама з'яўляецца вынікам яго жаданняў. Менавіта жаданні ў першую чаргу вызначаюць якасць кармы і тым самым увесь час аднаўляюць і падтрымліваюць працэс пераўвасабленняў.

Трэцяя "высакародная праўда"[правіць | правіць зыходнік]

"І вось, браце, высакародная праўда пра спыненне пакут. Праўдзіва! - тое спыненне пакут ёсць знішчэнне смагі, перамога да канца над запалам, вылячэнне, вызваленне,.... Такая, о манахі, высакародная праўда пра спыненне пакут" / 8 /.

Трэцяя "праўда" -- "можна спыніць пакуту". Сітуацыя, пры якой адсутнічае пакута, у прынцыпе, магчыма. Неабходным і дастатковым для гэтага ўмовай з'яўляецца поўная адсутнасць жаданняў. Поўнае выкараненне і добрых, і благіх жаданняў пазначаецца як нірвана (у перакладзе з санскрыцкага "згасанне", "астыванне"), калі чалавек выключаецца з працэсу перараджэння. Нірвана - канчатковая мэта існавання. Розныя школы і кірункі будызму па-рознаму разумеюць гэты стан. Але сыходзяцца ў адным: нірвана – не самазнішчэнне, а стан вызвалення ад свайго "я", поўнае згасанне эмацыйнае актыўнасці чалавека.

Чацвёртая "высакародная праўда"[правіць | правіць зыходнік]

"І вось, браце, высакародная праўда пра шлях, які вядзе да спатолення ўсялякага смутку. Праўдзіва! - то высакародны Васьмярковы Шлях - праўдзівае гледжанне, праўдзівы намер, праўдзівая гаворка, праўдзівыя ўчынкі, праўдзівы лад жыцця, праўдзівая стараннасць, праўдзівае разважанне, праўдзівае засяроджванне. Такая, о манахі, высакародная праўда пра шлях, які вядзе да спатолення ўсялякага смутку " / 8 /.

Чацвёртая "праўда" сцвярджае, што існуе шлях да спынення пакуты. Гэта так званы "высакародны васьмярковы шлях" ці "сярэдні шлях". Вызначэнне "васьмярковы" пазначае, што ён складаецца з васьмі прыступак-прадпісанняў. Вызначэнне "сярэдні" мае сваё тлумачэнне: гэты шлях сапраўды ляжыць пасярэдзіне паміж крайнасцямі ведыйскай рэлігіі з яе багатымі і маляўнічымі культамі, абрадамі і ахвярапрынашэннямі, з аднаго боку, і аскетамі - пустэльнікамі старажытнай Індыі, якія катавалі ў пошуках праўды сваё цела, з іншага боку. У агульным сэнсе, "сярэдні" значыць "які пралягаў паміж дабром і злом, каханнем і нянавісцю, сумленнем і непрыстойнасцю і да т.п.".

"Высакародны васьмярковы шлях"[правіць | правіць зыходнік]

"Дзве ёсць крайнасці, браце, якіх не павінен трымацца той, хто зрокся ад свету. З аднаго боку, - цяга да рэчаў, усё хараство якіх залежыць ад запалу і ад усяго больш, ад пачуццёвасці: гэта нізкі шлях юрлівасці, няварты для таго, хто аддаліўся ад мірскіх спакушэнняў. З іншага боку, шлях самакатаванняў, няварты, пакутлівы, бясплодны. Ёсць сярэдні шлях: браце, далёкі ад тых дзвюх крайнасцей, узвешчаны Дасканалым - шлях, які адчыняе вочы, што прасвятляе розум і вядзе той шлях да душэўнага свету, да ўзнёслай Мудрасці, да дасканаласці абуджэння, да Нірваны!

Які ж той сярэдні шлях, о манахі, - шлях далёкі ад абедзвюх крайнасцей, <…>, да Нірваны?

Праўдзіва! То васьмярковы Высакародны шлях: праўдзівае гледжанне, праўдзівы намер, праўдзівая гаворка, праўдзівыя ўчынкі, праўдзівы лад жыцця, праўдзівая стараннасць, праўдзівае разважанне, праўдзівае засяроджванне. Вось, браце, той сярэдні шлях, далёкі ад абедзвюх крайнасцей, узвешчаны Дасканалым, - той шлях, <…>, што вядзе <…> да Нірваны" / 8 /.

У больш падрабязным выкладзе "васьмярковы шлях" складаецца ў наступным:

1. Праўдзівае гледжанне: засваенне чатырох кардынальных праўд Буды - такі зыходны пункт як усведамленне сэнсу жыцця;

2. Праўдзівы намер: прыняцце гэтых праўд як жыццёвай праграмы і адхіленне ад прыхільнасці да свету; разуменне сэнсу жыцця становіцца ўнутрана значным матывам;

3. Праўдзівая гаворка: вышэйназваны матыў пераходзіць у вызначанае рашэнне - устрыманне ад хлусні, заступленне шляху словам і славесным арыенцірам, якія не адносяцца да пазначанай вышэй маральнай мэты - адхіленню ад свету;

4. Праўдзівыя ўчынкі: рашэнне рэалізуецца ва ўчынках - нягвалт, не нанясенне шкоды жывому;

5. Праўдзівы лад жыцця: разгортванне праўдзівых учынкаў у лінію паводзін, учынкі [павінны] ўтворваць адзіны ланцуг;

6. Праўдзівая стараннасць: няспанне і пільнасць, бо благія думкі маюць уласцівасць вяртацца; адлюстраванне ў свядомасці ажыццёўленых учынкаў з пункту гледжання таго, наколькі яны адпавядаюць уласным рашэнням і вольныя ад благіх думак;

7. Праўдзівае разважанне ці памятанне: праведная думка - увесь час памятаць пра тое, што ўсё з'яўляецца мінучым; маральныя паводзіны ўключаюцца ў кантэкст зыходнага сэнсу жыцця;

8. Праўдзівае засяроджванне: духоўнае самапаглыбленне чалавека, які адхіліўся ад свету; выйсце за межы самай маралі як "сведчанне" ажыццяўлення "сэнсу жыцця". Апошняе, у сваю чаргу, праходзіць чатыры стадыі, якія цяжка паддаюцца апісанню:

а. Экстаз (чыстая радасць), выкліканы адзінотай і абмежаваннем сувязяў са светам, чыста сузіральным стаўленнем да яго;

б. Радасць унутранага спакою, выкліканая вызваленнем ад сузіральнае цікавасці;

в. Вызваленне ад радасці (экстазу) разам са свядомасцю вызвалення ўсіх адчуванняў цялеснасці і душэўных хваляванняў;

г. Дасканалы спакой, якая складаецца ў поўнай абыякавасці да ўсяго;

Кайданы[правіць | правіць зыходнік]

Буда таксама паказаў дзесяць вялікіх перашкод, якія былі названыя кайданамі:

1. Ілюзія асобы;

2. Сумнеў;

3. Забабоны;

4. Целавы запал;

5. Нянавісць;

6. Прыхільнасць да Зямлі;

7.Жаданне асалоды і заспакаення;

8. Гонар;

9. Самаздаволенне;

10. Невуцтва.

Самагубства было асабліва моцна забаронена Будаю, гэтак жа як і адыманне ўсякага жыцця. "Усё дрыжыць перад пакараннем, усё страшыцца смерці. Судзячы пра іншых па сабе, не забівай сам і не будзь чыннікам забойства" / 9 /.

Для дасягнення ўнутранага спакою і ўтаймавання думак служыць практыка медытацыі: практыкаванні ёгаў, сузіранне розных рэлігійных аб'ектаў (іх налічвалася да 40), разважанні на зададзеныя тэмы (напрыклад, пра Буду, пра смерць і інш.), рытмічнае і спакойнае дыханне, розныя стадыі трансу і экстазу, культываванне прыязнасці, спачування, сімпатыі да ўсіх жывых істот. Практыка медытацыі і выкананне нормаў маралі, паводле будыйскіх канонаў, дазваляюць засяродзіць увагу на разважанні пра сутнасць быцця. А з гэтага стану, той хто ідзе па "сярэднім шлясе" можа перайсці на шлях пачатку прасвятлення, спасцігнуць мудрасць (праджня). Аднак мудрасць дасягаецца не з дапамогай аналізу і назіранняў, а дзякуючы інтуіцыі і духоўнаму прасвятленню, раптоўнаму ўсведамленню праўды. Выпадкова пачутае слова, інтуітыўнае пачуццё растварэння, знікненні свайго "я", выпадкова прыкмечаная з'ява - усе гэтыя моманты могуць апынуцца штуршком да "прасвятлення". Розныя стадыі прасвятлення, якога дамагаецца чалавек дзякуючы самасузіранню і поўнай адхіленасці ад навакольнага свету, пераследваюць канчатковую мэту—згасанне ўсіх пачуццяў чалавека, сыход са "свету пакут", і з'яўляюцца апошнім этапам на шляху да нірваны.

Такім чынам, важнымі зыходнымі вучэння Буды з'яўляюцца тры адметныя характарыстыкі быцця (санскр. трылакшана, палі цілаккхана): вызначэнне жыцця як пакуты (санскр. духкха, палі дукха), прызнанне зменлівасці і зменлівасці свету (аніцья) і адсутнасць вечнай нязменнай душы (анатман).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

1. Бонгард-Левин Г.М. Древнеиндийская цивилизация. Философия, наука, религия. – М.: Главная редакция восточной литературы издательства «Наука», 1980. - 333 с.

2. Рокотова (Е.Рерих). Основы буддизма. – Донецк: Сибирское Рериховское общество, - 1994

3. Энциклопедия для детей. Т.6, ч.1, Религии мира. – 3-е изд., перераб. и доп. – М.:Аванта+, 1999. – 590 с.

4. 100 Великих мыслителей. - М.: Вече, 2000.

5. БУДДА Жизнь, учение, мысли, изречения, афоризмы/ Сост. В.В.Юрчук. – 3-е изд. Мн.: Современное слово, 2003. - 320 с.

6. Потупа А.С. Открытие Вселенной—прошлое, настоящее, будущее. -- Мн.:Юнацтва, 1991. – 558 с.

7. История и культура древней Индии: Тексты. Научное издание / Сост. А.А.Вигасин.-М.: Изд-во МГУ, 1990.-352 с.

8. Дхаpмачакpа Пpаваpтана Сутра (Сутра Запуска Колеса Учения)

9. Джаммапада – Рига: УНГУС, 1991

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]