Геаграфія Беліза
Беліз размяшчаецца ў Цэнтральнай Амерыцы на паўвостраве Юкатан. Агульная плошча краіны складае каля 22,9 тыс. кв. км. На захадзе і поўначы мяжуе з Мексікай, на поўдні і паўднёвым захадзе — з Гватэмалай. З усходу Беліз абмываецца водамі Карыбскага мора. Агульная плошча краіны складае каля 22,9 тыс. кв. км. Колькасць насельніцтва — 282,5 тыс. чалавек (на 2004 г.).
Большую частку тэрыторыі краіны займае нізінная, месцамі забалочаная раўніна са мноствам азёр і лагун. Найбольш буйныя рэкі — Рыа-Онда і Беліз. На поўдні распасціраюцца горы Мая вышынёй да 1122 м (пік Вікторыя). Гэта самая малазаселеная частка Беліза. Уздоўж узбярэжжа, на адлегласці каля 30 км ад яго, цягнецца бар'ерны рыф.
Клімат Беліза — трапічны пасатны. Сярэдняя месячная тэмпература каля 26°. Паўночна-усходні пасат прыносіць шмат ападкаў. Колькасць іх павялічваецца з поўначы на поўдзень ад 1300 да 3500 мм у год. Сезон дажджоў доўжыцца з мая па ліпень. Ураганы з Карыбскага мора, якія суправаджаюцца ліўнямі і паводкамі, прыносяць краіне цяжкія бедствы.
Каля паловы тэрыторыі краіны пакрываюць вільготныя трапічныя лясы. На паўднёвым захадзе і поўначы Беліза значныя плошчы заняты лістападнымі шырокалісцевымі і хваёвымі лясамі. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел — шэсць акруг.
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Беліза. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Краіны Паўночнай Амерыкі: Геаграфія | |
|---|---|
|
Антыгуа і Барбуда | Багамы | Барбадас | Беліз | Гаіці | Гватэмала | Гандурас | Грэнада | Дамініка | Дамініканская Рэспубліка | Канада | Коста-Рыка | Куба | Мексіка | Нікарагуа | Панама | Сальвадор | Сент-Люсія | Сент-Вінсент і Грэнадзіны | Сент-Кітс і Невіс | ЗША | Трынідад і Табага | Ямайка |
|
| Залежныя тэрыторыі | |