Гектограф

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэклама гектографа, 1876 год

Гектограф — спрошчаная друкарская прылада для размнажэння тэксту і ілюстрацый. Гектограф уяўляе сабой плоскую скрыню, запоўненую роўным пластом студняпадобнай масай (сумесь жэлаціна, гліцэрына і вады). Тэкст і ілюстрацыі наносяць на паперу адмысловымі чарніламі, у склад якіх уваходзяць анілінавы фарбавальнік, гліцэрын і спірт. Атрыманы арыгінал прыціскаюць да паверхні масы ў гектографе, у выніку чаго малюнак з паперы перадаецца на жэлацінавы пласт. Пры наступным прыцісканні чыстай паперы да паверхні масы на ёй атрымліваюцца адбіткі. Гектограф дазваляе атрымаць да 100 адбіткаў. У 1884 годзе на гектографе быў выдадзены газета "Гоман".

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]