Генадзь Генадзьевіч Сабыніч
Генадзь Генадзьевіч Сабыніч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Руслан Фурашоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1973 Шунеўцы, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР |
||||||
Адукацыя |
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь |
||||||
Дзейнасць | дзяржаўны служачы | ||||||
Узнагароды |
Генадзь Генадзьевіч Сабыніч (1973, Шунеўцы, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Віцебскага райвыканкама (2015 — 2023). Старшыня Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (з 25.09.2023).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1995 г. скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Механізаванне сельскай гаспадаркі». Свой працоўны шлях Генадзь Сабыніч пачынаў на пасадзе інжынера па укамплектаванню тэхнікі ў калгасе «Парыжская камуна» Глыбоцкага раёна, затым быў загадчыкам майстэрнямі, з 1997 па 2001 год — галоўным інжынерам калгаса імя Чапаева гэтага ж раёна.
З 2001 па 2006 год займаў пасаду дырэктара камунальнага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Лукомль» Чашніцкага раёна. З 2006 па 2012 год Генадзь Сабыніч быў першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сенненскага райвыканкама. У 2007 годзе Генадзь Генадзьевіч скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне». З 2012 па 2015 год займаў пасаду намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама, вёў пытанні механізацыі і сельскагаспадарчай перапрацоўкі.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «За працоўныя заслугі» (28 чэрвеня 2021)[1].
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2021 г. № 245 «Аб узнагароджанні» // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 чэрвеня 2021. (бел.)
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Дэпутаты Сенненскага раённага Савета дэпутатаў
- Старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Старшыні Віцебскага раённага выканаўчага камітэта