Чашніцкі раён
| Герб |
|
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Віцебская вобласць |
| Адміністрацыйны цэнтр | Чашнікі |
| Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 73,27 %, руская 25,62 % Размаўляюць дома: беларуская 39,06 %, руская 59,13 %[1] |
| Насельніцтва (2009) |
35 043 чал.[1] (5-е месца) |
| Шчыльнасць | 23,66 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы — 91,43 %, рускія — 6,91 %, іншыя — 1,66 %[1] |
| Плошча | 1 481,12[2] км² (17-е месца) |
| Вышыня над узр-м мора - Найвышэйшая кропка - Самая нізкая кропка |
256 м 122 м |
| Часавы пояс | UTC+2 |
| Афіцыйны сайт | |
Чашніцкі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці. Утвораны 17 жніўня 1924 года.
Змест |
Геаграфічнае становішча [правіць]
Размешчаны на поўдні ад Віцебска. Мяжуе з Бешанковіцкім, Лепельскім, Сенненскім, Талачынскім раёнамі Віцебскай вобласці і Крупскім і Барысаўскім раёнамі Мінскай вобласці.
Прырода [правіць]
Паверхня раёна плоскахвалістая, пераважна ў межах Чашніцкай раўніны. На захадзе тэрыторыя ўзгорыстая. Тут платопадобныя ўчасткі Лукомскага ўзвышша. 34 % тэрыторыі размешчаны на вышыні 160—180 м над узроўнем мора, 50 % ніжэй 160, 10 % — вышэй за 200 м. Глыбіня расчлянення рэльефу да 15 м/км², у некаторых мясцінах даходзіць да 30—50 м/км². Найвышэйшы пункт у раёне — гара Спаская, якая знаходзіцца за 2 км ад вёскі Дабрамыслі Новазаранскага сельсавета — 256 метраў. Ніжэйшая адзнака — урэз ракі Улы ля вёскі Дзямідавічы на мяжы з Бешанковіцкім раёнам — 122 м.
У раёне маюцца радовішчы глін, пясчана-жвіровага матэрыялу, сапрапеляў, торфу.
Рэкі Чашніччыны адносяцца да Верхнедняпроўскага і Верхневілейскага гідралагічных раёнаў. Найбольш значнымі з’яўляюцца Ула з прытокамі Лукомка і Усвейка, Эса. Апроч іх праз тэрыторыю раёна працякаюць рэкі — Байна, Югна і інш. Агульная даўжыня асушальнай сеткі 8,7 тыс. км., у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў больш за 60 км, магістральных і падводных каналаў 473 км, рэгуляцыйных каналаў больш за 490 км.
У раёне звыш 70 азёр. Найбольш вялікія — Лукомскае, Жэрынскае, Чарэйскае, Баярскае. Іншыя: Глыбочына.
Пад лесам у раёне знаходзіцца 24 % тэрыторыі. Прадстаўлены лясы елкай і сасной, якія займаюць 60 % усяго лесафонду. Лісцёвыя лясы займаюць 10 %. Гэта бяроза, асіна, вольха шэрая і чорная. Астатняя тэрыторыя — змешаныя лясы.
У лясах раёна можна сустрэць лася, дзіка, казулю, ваўка, лісіцу, куніцу, гарнастая, вавёрку, зайца-беляка і зайца-русака, норку еўрапейскую, бабра, выдру, андатру, вожыка, янотападобнага сабаку, барсука, ласку і інш. У лясах мноства птушак: шэрыя і белыя курапаткі, глухары, рабчыкі, качкі, гусі, цецерукі, вальдшнепы, бекасы, гарснепы, совы, сарокі, вароны, буслы, вераб’і, жаўрукі, сойкі, удоды, дразды-рабіннікі, чорныя дразды, шызаваронкі, салаўі, сініцы, малінаўкі, крумкачы, ястрабы-цецерукоўнікі і ястрабы-перапялятнікі, канюкі, скапы. У апошнія гады назіраецца значнае павелічэнне колькасці чаек, асабліва на Лукомскім возеры.
Насельніцтва [правіць]
Насельніцтва раёна складала 41,2 тыс. у 2001; 38,4 тыс. чал. у 2005. На 1.01.2009 36,0 тыс. чал. у т.л. гарадское насельніцтва складае 23,6 тыс., сельскае насельніцтва – 12,4 тыс. чал.
Буйнейшых населеным пунктам Чашніцкага раёна з'яўляецца горад Новалукомль (14,1 тыс. чал.). Раённы цэнтр – горад Чашнікі (9,5 тыс. чал.), размешчаны на рацэ Ула (левы прыток Заходняй Дзвіны), за 95 км ад Віцебска, 190 км ад Мінска, 3 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі на лініі Орша–Лепель. Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Лепелем, Новалукомлем, Сянном.
Сярод сельскіх паслелішчаў найбольш значныя вёскі Антаполле, Альшанка, Вялікая Вядрэнь, Гілі, Іванск, Красналукі, Кругліца, Латыгалічы, Лукомль, Новая Зара, Пачаевічы, Цяпіна, Чарэя, Дварэц.
Адміністрацыйны падзел [правіць]
Раён падзелены на 8 сельскіх саветаў: Антапольеўскі, Альшанскі, Іванскі, Красналуцкі, Кругліцкі, Лукомскі, Новазаранскі, Празямлянскі. Таксама існуе Новалукомскі гарадскі савет і Акцябрскі пасялковы савет.
Гаспадарка [правіць]
Буйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы:
- Завод керамзітавага гравію, ААТ
- Завод "ЭЛАСТ", ААТ
- Завод "Этон", ААТ
- Лукомская ДРЭС
- Новалукомскі малочны завод, ААТ
- Папяровая фабрыка "Чырвоная зорка", ААТ
- Чашніцкі завод харчовых прадуктаў, КУПП
- Чашніцкі льнозавод, ААТ
Выдатныя мясціны [правіць]
- Троіцкая (Белая) царква ў 5 км ад Чашнікаў, на беразе возера Белае. (пач. XVI ст.)
- Сядзіба графа В. І. Валадковіча ў Іванску. (2-я пал. XIX — пач. XX ст.)
Вядомыя асобы [правіць]
- Ганна Баляславаўна Місуна
- Марцін Акімавіч Сурын
- Павел Рыгоравіч Барадаўка
- С. Ф. Пшонны (1922, Кушняроўка—1994) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза
- Яўген Гаўрылавіч Навіцкі (1912, вёска Копцевічы — 1997) — лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза.
- Я. Я. Батальёнак (1946, Вялікія Труханавічы) — беларускі мастак
- Л. У. Буткевіч (1918, в. Хотліна — 1985) — Герой Савецкага Саюза
- В. А. Дзямідаў (1921, Чарэя) — Герой Савецкага Саюза
- І. М. Краснік (1906, в. Іванск — ?) — Герой Савецкага Саюза
- Алесь Шашкоў — беларускі пісьменнік
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
Літаратура [правіць]
- Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Чашніцкага раёна / рэдкал. М. Ц. Дробыш [і інш.]. — Мн., 1997.
У Сеціве [правіць]
| Адміністрацыйны падзел Віцебскай вобласці | ||
|---|---|---|
|
||