Генадзь Сцяфанавіч Шыманоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Генадзь Шыманоўскі)
Генадзь Сцяфанавіч Шыманоўскі
дэпутат Сейма Польшчы[d]
1930 — 1939

Нараджэнне 2 чэрвеня 1891(1891-06-02)
Смерць 5 красавіка 1981(1981-04-05) (89 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Дзейнасць эканаміст, банкір, палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генадзь Сцяфанавіч Шыманоўскі (1891, ваколіцы Слуцка — ?) — беларускі палітык міжваеннай Польскай Рэспублікі, пасол польскага Сейма III, IV і V склікання (1930—1939).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Беларус. Відаць, дыякана Сцяфана Шыманоўскага, настаўніка Пацейкаўскага народнага вучылішча ў 1900 годзе[1].

Навучаўся ў Маскве на эканаміста. У 1924 годзе працаваў у Хрысціянскім банку ў Клецку. Пасля выконваў абавязкі дырэктара Хрысціянскага народнага банка ў Нясвіжы. З 1927 года звязаны з самакіраваннем у Навагрудку.

У 1930 годзе вылучаўся ад Беспартыйнага блоку супрацы з урадам, у выніку чаго атрымаў мандант пасла з акругі Навагрудак. У 1935 і 1938 гадах ізноў абраны ў сейм, гэтым разам у акрузе Баранавічы. Падчас сейма IV склікання выконваў функцыі сакратара Прамыслова-гандлёвай камісіі.

Арыштаваны 8 красавіка 1940 года ў Нясвіжы. Асуджаны 29 лістапада 1940 года паводле артыкула 74 Крымінальнага кодэкса БСССР за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 8 гадоў выпраўленча-працоўных лагераў[1].

Памёр 5 красавіка 1981 года ва Уроцлаве. Пахаваны на Грабішынскіх могілках[2].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Gienadiusz Szymanowski, Dwanaście lat — wspomnienia z lat 1927—1939, Торунь 1998, wyd. Adam Marszałek, ss. 312 (польск.)

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б btclub. btclub.livejournal.com. Праверана 13 лістапада 2023.
  2. Генадзь Сцяфанавіч Шыманоўскі ў генеалагічнай базе даных Sejm-Wielki.pl

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]