Генрых Восіпавіч Графціа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генрых Восіпавіч Графціа
Род дзейнасці інжынер, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 26 снежня 1869(1869-12-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 красавіка 1949(1949-04-30)[1] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генрых Восіпавіч Графціа (14 (26).12.1869, Дзвінск, цяпер Даўгаўпілс — 30 красавіка 1949, Ленінград) — савецкі вучоны-энергетык і інжынер, адзін з піянераў расійскага гідраэнергабудаўніцтва, акадэмік АН СССР (1932).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Наварасійскі ўніверсітэт у Адэсе (1892) і Пецярбургскі інстытут інжынерных шляхоў зносін (1896). У 1900—1917 гадах праектаваў і будаваў чыгунку, прымаў удзел у праектаванні і будаўніцтве трамвая ў Пецярбургу, склаў праекты электрыфікацыі чыгункі Крыма і Закаўказзя, а таксама ГЭС на рэках Вуокса (каля 1905 г.), Волхаве (1910-11) і інш. З 1907 года выкладаў у Пецярбургскім (Ленінградскім) электратэхнічным інстытуце (з 1921 прафесар). Шырокія інжынерныя веды і велізарная энергія Графціа знайшлі шырокае прымяненне ў гады савецкай улады. Графціа быў членам камісіі па распрацоўцы плана ГОЭЛРО і непасрэдна кіраваў секцыяй па электрыфікацыі Каўказскага раёна і секцыяй транспарту. У 1918-20 гадах памочнік галоўнага інжынера, у 1921-27 гадах галоўны інжынер будаўніцтва Волхаўскай ГЭС, затым узначальваў будаўніцтва Ніжнесвірскай ГЭС. У 1938-45 гадах галоўны інспектар па будаўніцтве гідраэлектрастанцый міністэрства электрастанцый СССР. У час Вялікай Айчыннай вайны праводзіў вялікую працу па развіцці гідраэнергетыкі адноўленых раёнаў краіны. Інжынерную і арганізацыйную дзейнасць па ўзвядзенню гідраэлектрастанцый Графціа спалучаў з навукова-даследчай. Узнагароджаны ордэнам Леніна і ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Зноскі

  1. Графтио Генрих Осипович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Графтио Генрих Осипович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1