Георгіеўскі сцяг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгіеўскі адміральскі сцяг
Ваенна-марскі сцяг
Расійскай імперыі
Зацверджаны 17 чэрвеня 1819
Адменены 29 снежня 1917
Прапорцыя 2:3
Мяцежны матрос, у бесказырцы з георгіеўскай стужкай. Плакат фільма Браняносец «Пацёмкін».

Георгіеўскі сцяг — сцяг, якім у якасці вышэйшай узнагароды ўзнагароджваўся карабель, чый экіпаж праявіў выключную мужнасць і адвагу ў дасягненні перамогі ці пры абароне гонару ваенна-марскога сцяга[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З-за таго, што ў Айчыннай вайне 1812 года і вайне Шостай кааліцыі расійскі ваенны флот практычна не прымаў удзелу, у 1813 годзе, Марскі Гвардзейскі экіпаж, у складзе Гвардзейскага корпуса, ваяваў у складзе сухапутных войскаў. За перамогу ў бітве пад Кульмам прускі кароль Фрыдрых Вільгельм III узнагародзіў усіх гвардзейцаў Жалезным крыжам, які быў заснаваны 10 сакавіка 1813 года. Расійскі імператар Аляксандр I, узнагародзіў Гвардзейскі экіпаж калектыўнай узнагародай — Георгіеўскім сцягам[2].

5 (17) чэрвеня 1819 года для караблёў, якія камплектаваліся з матросаў і афіцэраў Гвардзейскага экіпажа, былі зацверджаны Георгіеўскі сцяг адмірала, Георгіеўскі шлюпкавы сцяг віцэ-адмірала, Георгіеўскі шлюпкавы сцяг контр-адмірала, Георгіеўскі вымпел і Георгіеўскі брэйд-вымпел.[3]

Указ імператара Аляксандра I ад 5 (17) чэрвеня 1819 года:

У памяць бітвы пры Кульме, у мінулую Французскую вайну, дараваўшы за адрозненне Гвардзейскаму Экіпажу Георгіеўскі сцяг, Загадваю: гэты знак адрознення паводле прыкладзеных малюнкаў змясціць на сцягу, брэйд-вымпеле і вымпеле, і выкарыстоўваць іх на брэйд-стэньгах па чынах замест звычайных на караблях і іншых суднах, таксама і на шлюпках, якія будуць укамплектаваны з гэтага Экіпажа.[4]

Адрозненне Георгіеўскіх сцягоў складалася ў тым, што ў цэнтры перакрыжавання Андрэеўскага сцяга быў змешчаны чырвоны геральдычны шыты з кананічнай выявай Святога Георгія Пераможца[2].

Пасля ўручэння Георгіеўскага сцяга матросы атрымлівалі права насіць георгіеўскую стужку на бесказырцы[1]. Яе пяць палос чорна-аранжавага колеру сімвалізавалі порах і полымя.

Кармавы Георгіеўскі адміральскі сцяг[правіць | правіць зыходнік]

Знакам прыналежнасці да караблёў Гвардзейскага экіпажа быў Георгіеўскі вымпел, у якасці ж кармавога сцяга выкарыстоўваўся Андрэеўскі сцяг. Імператар Мікалай I, за выключныя подзвігі, даў права двум караблям у якасці кармавога сцяга падымаць Георгіеўскі адміральскі сцяг.

Гэтыя заслугі былі гэтак высокія, што больш ніводны імператар не ўзнагароджваў падобным чынам. Аднак гэтыя сцягі пераходзілі па спадчыне да караблёў-пераемнікаў, названых у гонар гэтых караблёў: «Памяць Азова» і «Памяць Меркурыя».

Да лета 1918 года Георгіеўскі сцяг выкарыстоўвалі на баявых караблях Савецкай Расіі, да канца 1924 на караблях ВМФ белагвардзейцаў (эскадра, эвакуіраваная ў 1920 годзе ў порт Бізерта, Туніс)[7].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Кривко В. А. Морские флаги отечества. — М.: ДОСААФ СССР, 1984.
  2. а б Басов А. Н. Славный Андреевский флаг // История военно-морских флагов. — М.: ООО «Издательство „АСТ“», СПб. ООО «Издательство „Полигон“», 2004. — С. 67-68. — 310 с. — ISBN 5-17-022747-7, 5-89173-239-7. Тираж — 5 000.
  3. Токарь Л. Н., Разыграев М. В. Судовые флаги, вымпелы и флюгарки. 1700—2006 гг.. — М.: Фонд «Русские витязи», 2007. — С. 22—23. — 580 с. — ISBN 978-5-903389-02-5.
  4. Закон № 27828 // Полное собрание Законов Российской империи. — СПб., 1830. — Т. 36. — 225 с.
  5. Азов, корабль // Большая российская энциклопедия. — М.: Научное издательство «Большая российская энциклопедия», 2005. — Т. 1. — С. 295. — ISBN 5-85270-329-X (т.1), 5-85270-320-6.
  6. «Дабы память беспримерного дела сего сохранилась…» Архівавана 25 лістапада 2009.
  7. Георгіеўскі флаг. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Басов А. Н. Славный Андреевский флаг // История военно-морских флагов. — М.: ООО «Издательство „АСТ“», СПб. ООО «Издательство „Полигон“», 2004. — С. 67-68. — 310 с. — ISBN 5-17-022747-7, 5-89173-239-7.Тираж — 5 000.
  • Георгіеўскі флаг. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).