Георгій Іванавіч Жыхараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Іванавіч Жыхараў
Дата нараджэння 30 лістапада 1915(1915-11-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 красавіка 1973(1973-04-14) (57 гадоў)
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, музыкант
Жанры самадзейнае мастацтва[d]

Георгій Іванавіч Жыхараў (30 лістапада 1915, г. Слаўгарад — 14 красавіка 1973) — беларускі дырыжор, музыкант, дзеяч аматарскага мастацтва.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1951 годзе Беларускую кансерваторыю, з 1948 года выкладаў у ёй. 3 1934 года арганізатар і кіраўнік аматарскіх аркестраў у Гомелі. 3 1938 года саліст-балалаечнік і канцэртмайстар-выканаўца аркестра народных інструментаў Беларускага радыёкамітэта, кіраўнік аркестравай групы Ансамбля песні і танца БВА, кіраўнік і саліст секстэтаў домраў і балалаек Беларускага радыё.

Арганізатар і кіраўнік шматлікіх вучэбных і аматарскіх аркестраў. Майстар аранжыроўкі, інструментоўкі, прапагандыст твораў беларускіх кампазітараў і народнай музыкі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламант Усесаюзнага агляду-конкурсу (Масква, 1939).

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

3 1985 года праводзяцца музычныя рэспубліканскія юбілейныя (Мінск) і абласныя (Гомель, Магілёў), гарадскія штогадовыя (Мінск, Магілёў), фестывалі памяці Жыхарава.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]