Георгій Віталевіч Сямёнаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Віталевіч Сямёнаў
руск.: Георгий Витальевич Семёнов
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 студзеня 1931(1931-01-12)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 красавіка 1992(1992-04-30)[1] (61 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Жанр раман, апавяданне і аповесць
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія РСФСР імя М. Горкага
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За працоўную доблесць»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Георгій Віталевіч Сямёнаў[3] (руск.: Георгий Витальевич Семёнов; 12 студзеня 1931 — 30 красавіка 1992) — рускі савецкі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Маскве. Вучыўся у школе, разам з якой у 1941 годзе быў эвакуіраваны ў Разанскую, затым у Пермскую вобласць[4]. Пасля вяртання ў Маскву скончыў 7 класаў і паступіў на вучобу ў Мастацка-прамысловае вучылішча[4]. Вучылішча скончыў у 1949 годзе, працаваў у Іркуцкай вобласці, на будаўніцтве горада Ангарска, затым у Маскве[4]. У 1955 годзе паступіў у Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага, які скончыў у 1960 годзе. Жыў у Маскве.

Памёр Г. В. Сямёнаў 30 красавіка 1992 года. Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх мгілках.

Творчасць і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Першыя апавяданні Г. В. Сямёнава, аб’яднаныя ў цыкл «На Волзе», былі надрукаваны у часопісе «Знамя»[4] ў 1961 годзе. Сярод твораў пісьменніка апавяданні, аповесці, раманы.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1962 года (у 1980—1981 гадах уваходзіў у склад праўлення). У 1979—1989 гадах быў членам роэдакцыйнай калегіі часопіса «Наш современник».

Асобныя творы Г. В. Сямёнава пераклалі на беларускую мову А. Жук, А. Звонак, Т. Мартыненка[3].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]