Даліва (герб)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Герб «Даліва»)
Герб «Даліва»

«Даліва» (польск.: Doliwa) — прыватнаўласніцкі шляхецкі герб.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У блакітным полі сярэбраны пояс, скошаны ўлева, на ім тры чырвоныя ружы. Клейнод: над прылбіцай з каронай паміж дзвюма чорнымі трубамі вертыкальна размешчаны тры ружы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Палякі, даведаўшыся аб яцвяжскіх намерах авалодаць замкам у Мазовіі, паслалі туды свае войскі. Знаходзіўшыяся непадалёк яцвягі, паслалі аднаго з сваіх, каб той дазнаўся аб абстаноўцы ў фартыфікацыі. Рыцар Парайчык, што з герба «Порай», выпадкова сустрэў таго яцвяга. Апошні зразумеў, што перад ім рыцар з замка, і стаў у яго прасіць дапамогі захапіць крэпасць і запрасіў да свайго водзя. Рыцар умеў слова сваё выказаць і дамовіўся з водзем аб часу і месцы для ўзяцця фартыфікацыі. Пры гэтым водзь выказаў сваю павагу да яго і абяцаў узнагародзіць. Дамовіўшыся аб пагадненнях, крутымі сцежкамі юнак спешна накіраваўся да польскага гетмана паведаць: дзе быў і што рабіў. Гетман, даведаўшыся аб такой справе, накіраваў свае войскі ў зазначанае месца і чакаць умоўленую гадзіну. Не ведаючы аб здрадзе, яцвяжскія войскі падыйшлі да назначанага масца. У выніку бітвы шмат непрыяцеляў збегла ад нечаканасці, іншыя паляглі на тым полі. У хвалу той перамогі кароль польскі ўзнагародзіў Парайчыка не толькі маёмасцю, але, таксама, дадаў да адной ружы, што на яго гербе была, яшчэ дзве.

Герб вядомы з сярэдзіны XIV стагоддзя. На тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага распаўсюджваўся пасля Гарадзельскай уніі 1413 года.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]