Гетман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Гетман - галоўны начальнік над узброенымі сіламі дзяржавы ў ВКЛ, Малдаўскім княстве, Польшчы, Чэхіі і Украіне.

Рэч Паспалітая[правіць | правіць зыходнік]

Hetman Ян Хадкевіч - гетман Рэчы Паспалітай

Вялікае княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

У ВКЛ тытул вядомы з канца 15 ст., аднак поўнае вызначэнне яго функцый і юрыдычнае афармленне гетманства як дзяржаўнай пасады звязана з менскай ухвалай Жыгімонта I Старога за 1507. Вялікі князь як непасрэдны кіраўнік дзяржавы і войска прызначаў замест сябе гетмана, надзеленага дыктатарскімі паўнамоцтвамі: ён мог караць падначаленых за парушэнне дысцыпліны, гвалт над насельніцтвам і г. д. Правы гетмана канчаткова ўнармавала «Вайсковая ўстава» 1511 і ўхвала сойма 1516. Існавалі пасады гетмана найвышэйшага (17-18 ст. ён называўся вялікім) і палявога. Паводле статутаў ВКЛ іх маглі займаць толькі падданыя ВКЛ. У час Лівонскай вайны 1558 - 1583 пасада гетмана найвышэйшага стала пажыццёвай. Атрымаўшы дадатковыя абавязкі, гетман займаў функцыі ваеннага міністра: ён мусіў камплектаваць узброеныя сілы, распараджацца сярэбшчынай, назіраць за станам памежных замкаў і інш., з 17 ст. гэтыя задачы сталі галоўнымі абавязкамі. Ствараць войска, весці перамовы гетман мог толькі на падставе лістоў вялікага князя. Поўная гетманская ўлада, уключаючы права суда і смяротнага пакарання, распаўсюджвалася толькі на войска, непасрэдна падпарадкаванае гетману.

Каралеўства Польскае[правіць | правіць зыходнік]

Чэхія[правіць | правіць зыходнік]

У Чэхіі ў перыяд гусіцкіх войн гетманам зваўся кіраўнік войска табарытаў. Першым гетманам стаў у 1420 Ян Жыжка. Паводле адміністрацыйнай рэформы 2000, Чэхія дзеліцца на края, кіраўніком кожнага края з'яўляецца гетман.

Малдаўскае княства[правіць | правіць зыходнік]

У Малдаўскім княстве гетман быў другой фігурай, пасля ваяводы, якая камандавала войскам. Акрамя таго ён мог таксама выконваць функцыі бурмістра і мечніка. Назва ўзята з Рэчы Паспалітай.

Кірыл Разумоўскі - апошні гетман Украіны.

Украіна[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 16 ст., камандуючыя Запарожскіх казакоў зваліся атаманамі або гетманамі. У 1572 гетман з'яўляўся кіраўніком рэестравага казацкага войска. Ад 1648 (пачатак паўстання Багдана Хмяльніцкага), гетман быў главой усёй Украінскай дзяржавы, хоць яны былі абраныя, украінскі гетман меў вельмі шырокія паўнамоцтвы і дзейнічаў як глава казацкай дзяржавы. Пасля падпісання Андрускага пагаднення, адна частка Украіны адыходзіла да Расіі, другая да Польшчы. У Расійскай Імперыі, пасада гетмана была адменена Кацярынай II ў 1764. Апошнім гетманам Украіны быў Кірыл Разумоўскі (1728-1803), які правіў у 1751-1764 г. Пасада была адноўлена на Украіне пад час рэвалюцыі 1917 - 1920, аднак на доўга не замацавалася.


Літ.: