Рыцар
Рыцар (ням.: Ritter, першапачаткова — вершнік) — сярэднявечны дваранскі ганаровы тытул у Еўропе.
Рыцарства як ваеннае і землеўладальніцкае саслоўе паўстала ў франкаў у сувязі з пераходам у VIII ст. ад народнага пешага войска да коннага войска васалаў. Падвергнуўшыся ўздзеянню царквы і паэзіі, яно выпрацавала маральны і эстэтычны ідэал ваяра, а ў эпоху Крыжовых паходаў, пад уплывам узніклых тады духоўна-рыцарскіх ордэнаў, замкнулася ў спадчынную арыстакратыю, лічыўшую сябе міжнародным ваенным ордэнам. Узмацненне дзяржаўнай улады, перавага пяхоты над конніцай, вынаходства агнястрэльнай зброі, стварэнне сталага войска ператварылі феадальнае рыцарства, да канца сярэдніх стагоддзяў, у палітычнае саслоўе нетытулованага дваранства.
Рыцарскія доблесці [правіць]
Рыцарскія доблесці —
- мужнасць (pronesse)
- пэўнасць(loyaute)
- шчодрасць (largesse)
- разважлівасць (le sens, у сэнсе ўмеранасці)
- вытанчаная таварыскасць, куртуазнасць (courtoisie)
- пачуццё гонару (honneur)
Рыцарскія запаведзі — быць верным хрысціянінам, ахоўваць царкву і Евангелле, абараняць слабых, кахаць радзіму, быць мужным у бітве, падпарадкоўвацца і быць дакладным сеньёру, казаць праўду і трымаць сваё слова, ахоўваць чысціню нораваў, быць шчодрым, дужацца супраць зла і абараняць дабро і г. д.
Замкі [правіць]
Помнікамі сярэднявечнага рыцарства застаюцца замкі XII—XIV стст. З паміраннем рыцарства такія замкі ператвараліся часам у разбойніцкія гнёзды, апорныя пункты для сістэматычнага рабавання прыезджых суседзяў. Рудольфу Габсбургскаму прыналежыць гонар знішчэння ў Германіі вялікага ліку разбойніцкіх гнёздаў такіх рыцараў-рабаўнікоў.
Gautier. La Chevalerie. — P., 1884. • Schreckenstein R. von. Die Ritterwurde und der Ritterstand. — Freiburg im Br., 1886. • Schulz A. Das hofische Leben zur Zeit der Minnesinger. — 1879—1880. — (2. Aufl. — 1889.). • Kohler Die Entwickelung des Kriegswesens und der Kriegfuhrung in der Ritterzeit. • Henne am Rhyn. Geschichte des Rittertums. — Leipzig.
