Герб Пінскага раёна
Герб Пінскага раёна | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 2011 |
Шчыт |
варажскі |
Заснаванне | 11 сакавіка 2011 |
Герб Пінскага раёна — геральдычны сімвал Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2011 г. № 101.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Герб Пінскага раёна ўяўляе сабой рассечаны варажскі шчыт, правае поле якога — блакітнага, левае — чырвонага колеру. У цэнтры шчыта размешчана выява залатога лука з сярэбраным наканечнікам, ніжэй якога галінка дуба, злучаная на скрыжаванні палёў: у блакітным полі — сярэбраны ліст і жолуд, у чырвоным — залаты.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2011 г. № 101 Архівавана 6 сакавіка 2016.