Герман Мацвеевіч Бокун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герман Мацвеевіч Бокун
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя фехтаванне на шпагах
Нарадзіўся 27 жніўня 1922(1922-08-27)
в. Ясень, Уздзенскі раён
Памёр 8 сакавіка 1978(1978-03-08) (55 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар

Герман Мацвеевіч Бокун (27 жніўня 1922, в. Ясень, Уздзенскі раён — 8 сакавіка 1978) — беларускі савецкі трэнер па фехтаванні на шпагах. Майстар спорту СССР (1949), заслужаны трэнер БССР (1961), заслужаны трэнер СССР (1965), заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры ў 1949 годзе. З 1950 г. у Беларускім савеце і Мінскім абласным савеце ФСТ «Дынама».

Прадстаўляў СССР на Алімпійскіх гульнях 1952 года ў Хельсінках. Прымаў удзел у асабістым першынстве, дзе ён дайшоў да другога раўнда і камандных спаборніцтвах, дзе выбыў у першым раўндзе[3].

З 1957 г. загадчык кафедры фехтавання і бокса Беларускага інстытута фізічнай культуры, з 1962 г. трэнер па фехтаванні Цэнтральнага савета саюза спартыўных таварыстваў і арганізацый БССР[2]. У 1964—1977 гг. намеснік старшыні Спартыўнага камітэта БССР. Сярод выхаванцаў А. Ніканчыкаў[2].

Зноскі

  1. Sports-Reference.com Праверана 20 студзеня 2016.
  2. а б в Бокун Герман Матвеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 69. — 737 с.
  3. German Bokun Olympic Results(недаступная спасылка). sports-reference.com. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2009. Праверана 25 верасня 2010.