8 сакавіка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
8 сакавіка — 67-ы (68-ы) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1618: Іаган Кеплер адкрыў трэці закон арбітальнага руху.
- 1911: Першае святкаванне Міжнароднага жаночага дня.
- 1918: Першае зарэгістраванае захворванне ў двухгадовай пандэміі грыпу.
- 2004: Ухваленне новай канстытуцыі Ірака.
Нарадзіліся [правіць]
- 1714: Карл Філіп Эмануіл Бах, нямецкі кампазітар
- 1892: Аляксандр Чарвякоў, дзяржаўны дзеяч БССР, партыйны дзеяч РКП(б) і КП(б)Б (пам. 16.6.1937)
- 1894: Вяйнё Валдэмар Аалтанен, фінскі скульптар
- 1929: Эбе Камагу, бразільская спявачка і актрыса
- 1931: Сямён Падокшын, беларускі філосаф і гісторык-медыявіст, даследчык культуры Адраджэння і Рэфармацыі
- 1941: Жанна Дапкюнас, беларускі літаратуразнавец
- 1941: Андрэй Міронаў, савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно (пам. 1987)
- 1954: Андрэй Саннікаў, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч
- 1962: Славамір Адамовіч, беларускі паэт, грамадскі дзеяч
Памерлі [правіць]
- 1844: Жан Батыст Жуль Бернадот, французскі маршал, які стаў каралём Швецыі і Нарвегіі пад іменем Карл XIV Юхан (нар. 26.1.1763)
- 1869: Гектар Берліёз, французскі кампазітар (нар. 11.12.1803)
- 1917: Фердынанд Цэпелін, нямецкі авіяканструктар
- 1923: Ян Дыдэрык Ван-дэр-Ваальс, галандскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (нар. 23.11.1837)
- 1928: Пятро Крачэўскі, беларускі палітычны дзеяч, прэзідэнт БНР (1923–1928), гісторык і драматург (нар. 7.8.1879)
- 1941: Шэрвуд Андэрсан, амерыканскі пісьменнік, класік навелы
- 2004: Міхась Наўмовіч, дзеяч беларускай эміграцыі, старшыня Беларускага Згуртавання ў Францыі «Хаўрус» і сябра рады БНР
- 2005: Аслан Масхадаў, прэзідэнт Чачні
Святкуюць [правіць]
Міжнародны жаночы дзень
Замбія — Дзень моладзі.
Малайзія — День султана.
Сірыя — Дзень рэвалюцыі.