Гетэрадэроз буракоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гетэрадэроз буракоў[1] — захворванне буракоў, якое выклікаецца бураковай нематодай (Globodera rostochiensis). Яно адносіцца да групы захворванняў, званых нематоднымі захворваннямі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Псуе карані буракоў, культурныя і пустазельныя расліны сямейства крыжакветных і лебядовых (капуста, турнэпс, радыска, рыжак, шпінат). Вясною лічынкі пранікаюць у карані раслін, кормяцца, праходзяць стадыі развіцця, ператвараюцца ў самак і самцоў. За вегетатыўны перыяд дае 1 пакаленне. У пашкоджаных раслін утвараецца густая сетка дробных каранёў (барадатасць), караняплоды дробныя, з паніжанай цукрыстасцю. У гарачыя дні расліны нікнуць, лісце жаўцее і робіцца кучаравым[1].

Меры барацьбы[правіць | правіць зыходнік]

Апрацоўка заражаных раслін, глебы нематацыдамі  (руск.), нематадоіднымі грыбамі, укараненне севазваротаў з культурамі, якія не пашкоджваюцца нематодамі. Дапамагаюць выкарыстанне ўстойлівых сартоў і каранцінныя мерапрыемствы[1].

Зноскі

  1. а б в Нематодныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 10