Турнэпс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Турнэпс
Brassica rapa turnip.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Brassica rapa rapa Metzger

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   51350
EOL   1283628
GRIN   316592

Турнэпс (Brassica rapa rapa) таксама Кармавая рэпа — двухгадовая расліна з сямейства капуставых. Падвід рэпы (Brassica rapa).

Турнэпс распаўсюджаны толькі ў культуры. Вырошчваюць турнэпс як правіла на корм жывёле. Кармавыя гатункі даюць ураджай 400—500 ц/га (да 1000) ц/га карняплодаў і да 150 ц/га лісця. Карняплоды скормліваюць ўсім сельскагаспадарчым жывёлам. Ва ўраджайныя гады карняплоды нярэдка не змяшчаюцца нават у вялікім вядры. Часам пасевы турнэпса скармліваюць спачатку буйной рагатай жывёле (каровы жаруць лісце і надземную частку каранёў), затым свінням (выкопваюць рэшткі карняплодаў). Найбольшыя плошчы ў Германіі, Даніі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і інш. Форма караняплода цыліндрычная, авальная, шарападобная; афарбоўка — белая, фіялетавая, жоўтая. Добра расце на суглінкавых і дзярнова-падзолістых супяшчаных глебах. Захоўваюць у сховішчах, капцах, траншэях.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».