Гноман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сонечны гадзіннік ў Забаронены горад (Пекін)

Гно́ман (стар.-грэч.: γνώμων[1] — указальнік) — найстаражытнейшы астранамічны інструмент, вертыкальны прадмет (стэла, калона, шост), які дазваляе па найменшай даўжыні яго цені (ў поўдзень) вызначыць вуглавую вышыню сонца. Найкарацейшая цень паказвае і напрамак сапраўднага мерыдыяна. Гноманам таксама называюць частку сонечных гадзіннікаў, па цені ад якой вызначаецца час ў сонечных гадзінах. Вынаходнікам гномана з'яўляецца старажытнагрэчаскі філосаф і астраном Анаксімандр Мілецкі.

Мастацтва канструіравання і вырабу гноманаў і сонечных гадзіннікаў называецца гноманікай.

Гноман дазваляе вызначыць:

Для дакладнасці вымярэння важнае значэнне мае вышыня гномана — чым ён вышэйшы, тым даўжэйшы цень, які ён адкідае, што павышае дакладнасць вымярэння. Для зручнасці адліку на канцы гномана была адтуліна, якая ярка была відаць ў цені. Тым не менш дакладнасць гномана у прынцыпе невялікая, так як вуглавы дыяметр Сонца прыблізна роўны 30', выкарыстоўваць жа гноман для вымярэння па зорках немагчыма.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.393

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]