Гадзіннік на Спаскай вежы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Гадзіннік на Спаскай вежы
Краіна
Месцазнаходжанне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гадзіннік на Спаскай вежы — гадзіннік-куранты на Спаскай вежы Маскоўскага Крамля, адзін з найстаражытных дзеючых вежавых механічных гадзіннікаў у свеце. Першы гадзіннік быў усталяваны ў XV стагоддзі, у далейшым ён неаднаразова рэстаўраваўся і замяняўся. Штогод на фоне Спаскай вежы Прэзідэнт Расіі выступае з віншавальнай прамовай, а звон званоў аб’яўляе аб надыходзе новага года[1].

Тэхнічныя дадзеныя[правіць | правіць зыходнік]

Крамлёўскія куранты — механічны вежавы гадзіннік, ён працуе ў адным рэжыме ўжо больш за 150 гадоў. Маса механізма без званоў складае 25 тон. Ён складаецца з некалькіх тысячаў дэталяў. Дакладнасць ходу дасягаецца дзякуючы ківачу масай 32 кг. Ранейшыя гадзіншчыкі ўжылі вельмі дзіўны маятнікавы ход. Ён не абапіраецца ні на якія вядомыя нам тэарэтычныя выкладкі. Таму перыяд разгойдвання ківача ў іх атрымаўся не секундным, як звычайна прынята. Вышыня гадзіннікавага механізму — каля 3 м, дыяметр вялікіх шасцерняў — да 1,5 м. Механізм стрэлак прыводзіцца ў дзеянне трыма гірамі масай ад 160 да 224 кг і сыходзіць углыб сцяны амаль на 20 метраў. Узімку выкарыстоўваюць цяжэйшую гіру. Гіра паднімаецца з дапамогай электрарухавіка. Галоўны звон Спаскай вежы важыць 2160 кг. Музычны механізм выглядае як праграмны медны цыліндр, які раней круціла 200-кілаграмовая гіра, а потым — электрарухавік. Барабан прымушае штыфты націскаць на клавішы, звязаныя трасамі са званамі на званіцы. Галоўнай часткай механізму вызвоньвання чвэрцяў гадзіны служыць сталёвы барабан, які прыводзіцца ў кручэнне індывідуальным гіравым рухавіком. На паверхні барабана ў пэўнай паслядоўнасці размешчаны штыфты, якія задаюць праграму (мелодыю) дзевяці званам, якія вызвоньваюць чвэрці гадзіны. Ужытыя разнастайныя процівагі, якія разгружаюць дэталі механізма і асабліва прывад стрэлак. Восі разгружаныя ад ветравых і тэмпературных уздзеянняў. Метал — зносаўстойлівая бронза, самы высакаякасны па тых часах матэрыял. А кропак змазкі больш за 200, і патрабуюць яны вельмі індывідуальнай дазоўкі колькасці алею.

Існуе меркаванне, што ўдары галоўнага звана, якія гучаць апоўначы 31 снежня, абвяшчаюць надыход новага года. Насамрэч новая гадзіна, дзень і год пачынаюцца з пачаткам перазвону чвэрцяў, гэта значыць за 20 секунд да першага ўдару гадзіннікавага звана[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]