Горад Апшаронск
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Горад
|
||||||||||||||||
|
|
Апшаронск (руск.: Апшеронск), горад (з 1947 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Апшаронскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва 39,6 тыс. чалавек (2006). Заснаваны ў 1863 годзе.
Горад размешчаны на паўночным схіле Галоўнага Каўказскага хрыбта, на рацэ Пшэха (басейн Кубані, левы прыток ракі Белая), у 103 км на паўднёвы ўсход ад Краснадара, у 43 км ад Беларэчанска, у 5 км ад мяжы з Адыгеяй.
Чыгуначныя станцыі Апшаронская і Нефтегорская — тупік на галінцы ад лініі Армавір — Туапсэ.
Леспрамгас, лясгас, лесакамбінат (выпускаюць піламатэрыялы, фанеру, шпон, паркет, тару і інш.), Апшаронская вузкакалейная чыгунка, вытворчасць музычных інструментаў, рыбаперапрацоўчая прамысловасць. У перспектыве — цэнтр горнага турызму і горналыжнага спорту.
Зноскі
- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
| Гарады Краснадарскага края | ||
|---|---|---|
| Адміністрацыйны цэнтр | Краснадар | |
| Іншыя гарады | Абінск | Анапа | Апшаронск | Армавір | Беларэчанск | Гелянджык | Гарачы Ключ | Гулькевічы | Ейск | Караноўск | Крапоткін | Крымск | Курганінск | Лабінск | Наварасійск | Навакубанск | Прыморска-Ахтарск | Славянск-на-Кубані | Сочы | Туапсэ | Усць-Лабінск | Хадыжэнск | Цімашоўск | Ціхарэцк | Цямрук | |