Адыгея

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэспубліка Адыгея
руск.: Республика Адыгея
адыг.: Адыгэ Республик
 Герб
Coat of arms of Adygea.svg
 Сцяг
Flag of Adygea.svg
Краіна

Расія

Гімн:

Гімн Адыгеі

Статус

рэспубліка

Уваходзіць у

Паўднёвую федэральную акругу

Уключае

7 раёнаў,
2 гарадскія акругі

Адміністрацыйны цэнтр

Майкоп

Інш. буйныя гарады

Майкоп, Ябланоўскі, Энем, Гіягінская, Адыгейск, Ханская, Тульскі

Дата ўтварэння

27 ліпеня 1922 (як Чаркеская (Адыгейская) аўтаномная вобласць)
24 жніўня 1922 (як Адыгейская (Чаркеская) аўтаномная вобласць)
13 жніўня 1928 (як Адыгейская аўтаномная вобласць)
5 кастрычніка 1990 (як Адыгейская АССР)
3 ліпеня 1991 (як ССР Адыгея)
24 сакавіка 1992 (як Рэспубліка Адыгея)

Кіраўнік Рэспублікі

Аслан Тхакушынаў

Прэм'ер-міністр

Мурат Кумпілаў

Старшыня
Дзяржаўнае Рады-Хасэ

Уладзімір Нарожны

Афіцыйная мова

адыгейская, руская

Насельніцтва (2013)

444 403[1] (74-е месца)

Шчыльнасць

57,03 чал./км²

Нацыянальны склад

рускія, адыгейцы

Плошча

7792[2] км²
(80-е месца)

Рэспубліка Адыгея на карце

Часавы пояс

+4

Код ISO 3166-2

RU-AD

Код аўтам. нумароў

01

Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Рэспубліка Адыгея на Вікісховішчы
Каардынаты: 44°39′ пн. ш. 40°00′ у. д. / 44.65° пн. ш. 40° у. д. (G) (O) (Я)

Адыгея — суб'ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на поўдні еўрапейскай часткі краіны. З усіх бакоў мяжуе з Краснадарскім краем. Насельніцтва 442,7 тыс. чел. (2006), гарадское — 52,6 %. 64,5 % насельніцтва складаюць рускія, 24,2 % — адыгі, 3,4 % — армяне. Сталіца — горад Майкоп.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У складзе рэспублікі 2 гарадскія акругі — Майкоп і Адыгейск, 7 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх пасёлкаў, 43 сельскія пасяленні, 225 сельскія населеныя пункты (2006).

Гарадскія акругі:

Раёны:

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва — 442,7 тыс. чалавек (2006). Гарадское насельніцтва — 52,6 % (2006). Шчыльнасць насельніцтва — 56,8 чал/км² (2006).

У рэспубліцы пражываюць прадстаўнікі больш як 80 нацыянальнасцей. Па дадзеных Усерасійскага перапісу насельніцтва 2002 года, нацыянальны склад рэспубліки быў наступным:

Народ Колькасць, 2002, тыс.[3]
Рускія 288,3 (64,5 %)
Адыгейцы 108,1 (24,2 %)
Армяне 15,3 (3,4 %)
Украінцы 9,1 (2 %)
Курды 3,6
Татары 3,5
Туркі 3,4
Беларусы 1,9
Цыганы 1,8
Грэкі 1,7
Азербайджанцы 1,4
Немцы 1,2
Чачэнцы 1,1
паказаныя народы з колькасцю больш за 1000 чалавек
Урочышча Лага-Накі, Адыгея.

Адыгі (чаркесы) пражываюць у асноўным у 44 аўлах, а таксама ў некалькіх іншых буйных населеных пунктах. Найбольш кампактна яны размешчаныя ў Тахтамукайскім, Таўчэскім, Шаўгенаўскім, Кашахабльскім і Чырвонагвардзейскім раёнах. У 1998 з аўтаномнага края Косава і Мятохія (Сербія) рэпатрыявала група чаркесаў (каля 200 асоб), расселеную ў Майкопе і новым аўле Мафехабль (Майкопскі раён). Рэшта насельніцтва ў сельскай мясцовасці пражывае ў станіцах, хутарах, сёлах і пасёлках.

Рускія жывуць па ўсёй тэрыторыі рэспублікі, кампактна — у Гіягінскім і Майкопскім раёнах, вялікая іх колькасць у Чырвонагвардзейскім і Тахтамукайскім раёнах.

Украінцы расселеныя дысперсна па ўсёй Адыгеі. Яны паддаліся моцнай асіміляцыі з рускімі.

Кампактна ў Адыгеі жывуць татары: хутар Кіраў (Шаўгенаўскі раён), хутары Палітаддзел, Атрадны (Кашахабльскі раён), аўл Афіпсып (Тахтамукайскі раён), горад Майкоп.

Армяне жывуць кампактна ў Майкопскім раёне: хутары Пралетарскі, Квяточны, Шаўмян, пасёлак Тульскі, станіца Кужорская, горад Майкоп.

Курды: сёлы Белае, Прэабражэнскае, Садовае, Яленаўскае, Чырвонагвардзейскае, аўл Бжэдугхабль (Чырвонагвардзейскі раён).

Грэкі: хутар Гавердаўскі (гарадская акруга «Майкоп»).

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Адыгея — індустрыяльна-аграрная рэспубліка з добра развітымі галінамі прамысловасці: харчовая прамысловасць, лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая, машынабудаванне і металаапрацоўка.

Агульная плошча зямельных угоддзяў на канец 1998 года склала 781,4 тыс. гектараў, з іх 244,7 гектараў займаюць ворыўныя землі. Аснову мясцовай вытворчасці складаюць раслінаводства, свінагадоўля, авечкагадоўля, прамысловая птушкагадоўля, племянное конегадоўля.

На тэрыторыі рэспублікі дзейнічаюць мясцовыя авіялініі, развіты аўта- і чыгуначны транспарт. Суднаходства па рацэ Кубань.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. ISBN 985-11-0036-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі