Фанера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фанера

Фане́ра — ліставы драўляны слаісты матэрыял, атрыманы склейваннем трох і болей слаёў шпоны з узаемна перпендыкулярным напрамкам валокнаў драўніны ў сумежных лістах.

Фанеру вырабляюць з бярозы, вольхі, буку, елкі, хвоі, ясеню і інш. Склейванне выконваюць сінтэтычнымі (фенолфармальдэгіднымі, карбаміднымі і інш.) і прыроднымі (альбумінавымі, казеінавымі і інш.) клеямі.

Фанеры ўласцівы вялікая механічная трываласць, адносна невялікая шчыльнасць, значная меншая ў параўнанні з драўнінай анізатропнасць, магчымасць вытворчасці лістоў вялікай плошчы і памераў.

Выдзяляюцца паводле ўласцівасцей:

  • бакелітавая (водаўстойлівая),
  • дэкаратыўная,
  • прафіляваная,
  • вогнеўстойлівая,
  • арміраваная

і інш.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Фанера выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, вытворчасці мэблі, авія- і суднабудаўніцтве, радыёэлектроніцы, вытворчасці тары і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 316—317. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]