Горад Босра
| Горад
|
||||
|
|
||||
| Старажытны горад Босра* | |
|---|---|
| Ancient City of Bosra** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
| Тып | Культурны |
| Крытэры | i, iii, iv |
| Спасылка | 22 |
| Рэгіён*** | |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 1980 (4 сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
|
Босра (араб.: بصرى) — старадаўні горад на поўдні Сірыі, а таксама важная археалагічная славутасць, якая занесеная ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Упершыню паселішча ўзгадваецца ў дакументах часоў Тутмаса III і Аменхатэпа (XIV стагоддзе да н.э.). Босра была першым набацейским горадам ў другім стагоддзі да н. э. Набаційскае каралеўства было заваявана Карнеліусам Пальмай, генералам Траяна, у 106 н. э.
Пад уладай Рымскай імперыі, Босра была пераназваная ў Новую Траяну Бострам і стала сталіцай рымскай правінцыі Аравія Пятра. Тут быў размешчаны III легіён «Кірэнаіка». Горад расквітнеў і стаў метраполісам на скрыжаванні некалькіх гандлёвых шляхоў, уключаючы рымскую дарогу да Чырвонага мора. У Босры былі пабудаваныя дзве раннехрысціянскія царквы ў 246 і 247 гадах.
Пазней, пасля падзелу Рымскай імперыі на заходнюю і ўсходнюю, горад перайшоў пад уладу Візантыйскай імперыі і быў заваяваны імперыяй Сасанідаў ў пачатку сёмага стагоддзя, канчаткова горад заваявала войска Арабскага халіфата пад камандаваннем Халід ібн Валіда у Бітве пад Босрай ў 634 годзе.
Сёння Босра — важны археалагічны помнік, дзе знаходзяцца руіны рымскіх, візантыйскіх і мусульманскіх часоў. У горадзе размешчаны адзін з найбольш добра захаваных ў свеце рымскіх тэатраў. Кожны год у тэатры адбываецца нацыянальны музычны фэст.