Арабскія заваяванні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арабскі Халіфат у 750 годзе.

Арабскія заваяванні або мусульманскія заваяванні пачаліся яшчэ пры жыцці заснавальніка ісламу Мухамада. Ён заснаваў ісламскую дзяржаву ў Аравіі, якая за адно стагоддзе захапіла шматлікія краіны па-за Аравіяй. Арабы заваявалі велізарныя тэрыторыі ў Азіі, Афрыцы і Еўропе: краіны Блізкага Усходу, Сярэднюю Азію, паўночна-заходнюю Індыю, Паўночную Афрыку, Іспанію, Паўднёвую Італію, Сіцылію, Мальту, Родас, Крыт.

Пад націскам арабскіх заваёўнікаў пала велізарная Сасанідская імперыя ў Іране. Пад ударамі арабаў палі Каралеўства вестготаў і Каўказская Албанія. Грэчаская Візантыйская імперыя страціла Егіпет, Сірыю, Месапатамію, Крыт, Мальту, Сіцылію, Родас, Эгрысі (за выключэннем Місімініі) і Святую Зямлю.

Падчас войн супраць франкаў арабы дайшлі аж да Пуацье, а ў войнах з хазарамі дасягнулі «Славянскай ракі» (мабыць Дона або Дняпра).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]