Горад Нюрнберг

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Нюрнберг
Nürnberg
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Fuerth Nuremberg City Langwasser from Alte Veste f w.jpg

Каардынаты: 49°27′10″ пн. ш. 11°04′40″ у. д. / 49.452778° пн. ш. 11.077778° у. д. (G) (O) (Я)49°27′10″ пн. ш. 11°04′40″ у. д. / 49.452778° пн. ш. 11.077778° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Германія
Зямля Баварыя
Плошча 186,38 км²
Вышыня цэнтра 309 м
Насельніцтва (2009) 503 673 чалавек
Часавы пояс UTC+1, улетку UTC+2
Тэлефонны код 0911, 09122, 09129
Паштовы індэкс 90001-90491
Афіцыйны сайт http://www.nuernberg.de
(ням.)  (англ.) 

Нюрнберг (Германія)
Нюрнберг
Нюрнберг

Нюрнберг (Баварыя)
Нюрнберг
Нюрнберг

Нюрнберг (ням.: Nürnberg [ˈnʏɐ̯nbɛɐ̯k], бав. Niamberg) — горад у Германіі, размешчаны ў цэнтральнай частцы Баварыі, на рацэ Пегніц. Нюрнберг з'яўляецца 2-м па колькасці насельніцтва горадам Баварыі (пасля Мюнхена) і 14-м па Германіі (503 673 чал. па даным на 2009 год). Найбуйнейшы эканамічны і культурны цэнтр Франконіі і яе неафіцыйная сталіца.

Нюрнберг утварае разам з гарадамі Фюрт і Эрланген трохвугольнік, які з'яўляецца асновай сярэднефранконскага рэгіёна і адным з 23 буйных баварскіх цэнтраў. Бліжэйшыя гарады (акрамя Фюрта і Эрлангена) — Інгальштат, каля 100 км паўднёвей, Рэгенсбург, каля 100 км усходней і Вюрцбург, каля 100 км паўночна-заходней. Мюнхен знаходзіцца ў 170 км на поўдзень, Штутгарт у 160 км да паўднёвага захаду і Франкфурт-на-Майне ў 186 км на паўночны ўсход.

Колькасць насельніцтва Нюрнберга перасягнула ў 1880 годзе рысу ў 100 000 жыхароў, дзякуючы чаму Нюрнберг перайшоў у катэгорыю буйных гарадоў, а ў 1910 годзе насельніцтва дасягнула 333 000 чалавек.

Рэгіён Нюрнберга з яго амаль двума мільёнамі насельніцтва, 10 000 квадратнымі кіламетрамі плошчы і ўнёскам у валавы нацыянальны прадукт у памеры 50 мільярдаў еўра адносіцца да эканамічна наймацнейшых рэгіёнаў Германіі.

Гісторыя [правіць]

Вядомыя асобы [правіць]

Гл. таксама [правіць]