Горад Прыпяць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Прыпяць
укр.: Прип'ять
Герб
Герб
View of Chernobyl taken from Pripyat.JPG

Каардынаты: 51°23′41″ пн. ш. 30°05′07″ у. д. / 51.394722° пн. ш. 30.085278° у. д. (G) (O) (Я)51°23′41″ пн. ш. 30°05′07″ у. д. / 51.394722° пн. ш. 30.085278° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Рэгіён
Глава
Кieўскi абласны савет
Заснаваны
Горад з
Насельніцтва
0 чалавек
Шчыльнасць
0 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380 44
Паштовы індэкс
01196
Аўтамабільны код
AI / 10
Афіцыйны сайт
http://pripyat.com/
(руск.)  (ням.)  (англ.) 

Прыпяць (Украіна)
Прыпяць
Прыпяць

Прыпяць (укр.: Прип'ять) - пакінуты пасля чарнобыльскай аварыі горад ва Украіне, у Кіеўскай вобласці.

Агульная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Прыпяць заснавана 4 лютага 1970 года. Статус горада атрымала ў 1979 годзе пастановай Вярхоўнага Савета Украінскай ССР № 1264/686. Насельніцтва было эвакуіравана 27 красавіка 1986 года з-за Чарнобыльскай аварыі.

Асноўнай прычынай заснавання горада стала будаўніцтва і наступная эксплуатацыя адной з самых буйных у Еўропе Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, якая і дала Прыпяці званне горада атамшчыкаў. Прыпяць стала дзявятым у Савецкім Саюзе атамаградам.

Па апошняй праведзенай да эвакуацыі перапісу насельніцтва (лістапад 1985), яго колькасць складала 47.500 чалавек, і ўключала больш 25 нацыянальнасцей. Штогадовы прырост насельніцтва складаў на той момант звыш 1500 чалавек, сярод якіх каля 800 былі нованароджаныя, і прыблізна 500—600 чалавек — прыбылі з розных рэгіёнаў Савецкага Саюза.

Праектная, першапачаткова разлічаная колькасць насельніцтва — 75-78 тысяч чалавек.

Прыпяць была чыгуначным вузлом (станцыя Янаў), зручным вузлом транспартных магістраляў Палесся, а таксама прыстанню рачнога суднаходства.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Насельніцтва:

Насельніцтва горада да чарнобыльскай аварыі складала: 49,4 тыс. чалавек. Плошча жылога фонду — 658.700 м², 160 дамоў, 13.414 кватэр, 18 інтэрнатаў для халасцякоў на 7621 месца, 8 сямейных інтэрнатаў і дамоў гасцінічнага тыпу на 1206 пакояў.

  • Асвета:

Дзіцячыя дашкольныя ўстановы — 15 адзінак на 4980 месцаў. Сярэднія агульнаадукацыйныя школы — 5 адзінак на 6786 месцаў, ПТВ - 1 адзінка на 600 месцаў.

  • Ахова здароўя:

Медсанчасць № 126 на 410 коек, тры паліклінікі.

  • Гандаль:

25 крам на 9239 м² гандлёвай плошчы. 27 сталовых, кафэ, рэстаранаў на 5535 месцаў. Складская гаспадарка і сховішчы — 10 адзінак на 4213 м², складскія памяшканні на 4430 тон.

  • Культура:

3 адзінкі культурных устаноў: палац культуры, кінатэатр на 1220 месцаў, школа мастацтваў на восем пакояў для гуртковай працы і 312 вучняў.

  • Спорт:

10 спартыўных зал, 3 басейна для плавання, 10 стралковых ціраў, 2 стадыёна.

  • Добраўпарадкаванне:

1 парк, 35 дзіцячых гульнявых пляцовак і гарадкоў, 18 136 дрэў, 249 247 хмызнякоў, 33 тыс. кустоў руж.

  • Прамысловасць:

4 прадпрыемствы з агульным аб'ёмам вытворчасці 477 млн рублёў.

  • Будаўніцтва:

6 будаўніча-мантажных арганізацый, якія выконвалі аб'ём будаўніча-мантажных прац на 132,3 млн рублёў.

  • Транспарт:

Чыгуначная станцыя Янаў і 3 транспартных прадпрыемствы: аўтатранспартнае прадпрыемства № 31015, ТПО Кіравання будаўніцтва, аўтатранспартны камбінат Чарнобыльскай АЭС з агульным лікам транспартных адзінак 533, у тым ліку 167 аўтобусаў.

  • Сувязь:

Гарадскі вузел сувязі на 2926 тэлефонных нумароў. Акрамя таго — 1950 нумароў ведамасных станцый АТС Кіравання будаўніцтва, Чарнобыльскай АЭС, завода «Юпітэр».

  • Водазабеспячэнне:

28 артэзіянскіх свідравін з сутачным дэбітам вады 15 тысяч м³ у суткі, з іх 8050 на горад.

  • Электразабеспячэнне:

На суткі — 121 тысяч кілаватаў-гадзін. У тым ліку на прамысловую зону — 29 тысяч кілаватаў-гадзін.

Аб'ява аб эвакуацыі, 27 красавіка 1986[правіць | правіць зыходнік]

Аб'ява аб эвакуацыі з Прыпяцi

Увага! Паважаныя таварышы! Гарадскі савет народных дэпутатаў паведамляе, што ў сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў горадзе Прыпяць складаецца неспрыяльнае радыяцыйнае становішча. Партыйнымі і савецкімі органамі, вайсковымі часткамі прымаюцца неабходныя меры. Аднак, з мэтай забеспячэння поўнай бяспекі людзей, і, у першую чаргу, дзяцей, узнікае неабходнасць правесці часовую эвакуацыю жыхароў горада ў населеныя пункты Кіеўскай вобласці. Для гэтага да кожнага жылога дома сёння, дваццаць сёмага красавіка, пачынаючы з чатырнаццаці нуль нуль гадзін, будуць пададзены аўтобусы ў суправаджэнні працаўнікоў міліцыі і прадстаўнікоў гарвыканкама. Рэкамендуецца з сабой узяць дакументы, вельмі неабходныя рэчы, а таксама, на першы абыходак, прадукты сілкавання. Кіраўнікамі прадпрыемстваў і ўстаноў вызначаны круг працаўнікоў, якія застаюцца на месцы для забеспячэння звычайнага функцыянавання прадпрыемстваў горада. Усе жылыя дама на перыяд эвакуацыі будуць ахоўвацца працаўнікамі міліцыі. Таварышы, часова пакідаючы сваё жыллё, не забудзьцеся, калі ласка, зачыніць вокны, выключыць электрычныя і газавыя прыборы, перакрыць вадаправодныя краны. Просім захоўваць спакой, арганізаванасць і парадак пры правядзенні часавай эвакуацыі.[1]

Пасля Чарнобыльскай катастрофы[правіць | правіць зыходнік]

Пасля чарнобыльскай аварыі і эвакуацыі насельніцтва горад знаходзіцца ў часткова разбураным стане. Таксама пакінутае жыллё вабіць да сабе шматлікіх марадзёраў, а сам пакінуты горад стаў выбітнасцю для турыстаў. На 2013 год у горадзе працуе аўтапарк, станцыя па абеззаражанні i абезжалезванні вады, а таксама КПП i спецпральня.

Панарама Прыпяці (2007)

Прыпяць у культуры[правіць | правіць зыходнік]

  • Прыпяць — месца дзеяння камп'ютарных гульняў Call of Duty 4 і S.T.A.L.K.E.R.
  • Прыпяць паказваецца як прыклад уздзеяння часу і прыроды на гарады пасля знікнення чалавецтва ў фільме «Жыццё пасля людзей».
  • У лютым 2013 года сайт горада Прыпяць прэзентаваў праект "Прыпять 3Д", галоўнай мэтай якога з'яўляецца стварэнне вiртуальнага музея г. Прыпять да аварыi [2].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі