27 красавіка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
27 красавіка — сто семнаццаты (сто васемнаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- У Вільні быў замучаны Антоній — адзін з трох віленскіх мучанікаў.
- 1387: З'явіліся першыя дакументальныя звесткі пра горад Ігумен (з 1923 года — Чэрвень).
- 1622: Пад час Трыццацігадовай вайны адбылася бітва пры Вісласе.
- 1799: Армія А. Суворава падчас Італьянскага паходу перамагае французскую армію на рацэ Ада.
- 1919: Польскія войскі занялі Гродна.
- 1940: Нацыстамі створаны канцлагер Асвенцым.
- 1945: БССР прынята ў склад дзяржаў-заснавальнікаў ААН.
- 1952: У паветра падняўся першы савецкі серыйны бамбардзіроўшчык дальняга дзеяння са стралавідным крылом Ту-16.
- 1992: Расія і Беларусь сталі членамі Міжнароднага валютнага фонду.
Нарадзіліся [правіць]
- 1494: Сулейман I, асманскі султан (пам. 6.9.1566)
- 1782: Нікола Паганіні, італьянскі скрыпач і гітарыст-віртуоз, кампазітар (пам. 27.5.1840)
- 1791: Самуэль Морзэ, амерыканскі мастак і вынаходнік (пам. 1872).
- 1878: Станіслаў Любіч-Маеўскі, беларускі грамадскі і культурны дзеяч, педагог (пам. 1941)
- 1930: Май Вольфавіч Данцыг, мастак і педагог, народны мастак Беларусі (1995).
- 1939: Жуан Бернарду Віейра, прэзідэнт Гвінеі-Бісау
- 1979: Сяргей Валянцінавіч Новікаў, беларускі біятланіст
Памерлі [правіць]
- 1353: Сямён Горды, князь Маскоўскі і вялікі князь Уладзімірскі (нар. 1317)
- 1521: Фернан Магелан, партугальскі мараплавец, экспедыцыя якога здзейсніла першае кругасветнае плаванне (нар. ~1480)
- 1584: Мікалай Радзівіл Руды, ваенны, палітычны, рэгілійны і грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (нар. 1512)
- 1605: Леў XI, Папа Рымскі
- 1882: Ралф Уолда Эмерсан, амерыканскі эсэіст, паэт і філосаф (нар. 25.5.1803)
- 1900: Францішак Багушэвіч, беларускі грамадскі дзеяч, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры (нар. 9(21).3.1840)
- 1917: Людвік Заменгоф, польскі лекар-акуліст, стваральнік эсперанта (нар. 27.12.1859)
- 1937: Антоніа Грамшы, італьянскі філосаф, тэарэтык марксізму
- 1953: Іван Саланевіч, рускі манархіст, мысляр, журналіст і грамадскі дзеяч, выхадзец з Гродзенскай губерніі (нар. 1891)
- 1988: Вітаўт Тумаш, беларускі грамадскі дзеяч, скарыназнаўца (нар. 20.12.1910)
- 1998: Карлас Кастанеда, пісьменнік (нар. 25.12.1925)
- 2007: Мсціслаў Растраповіч, выбітны віяланчэліст, дырыжор, праваахоўнік (нар. 27.3.1927)
Святкуюць [правіць]
Аўстрыя, Дзень Другой рэспублікі
ПАР, Дзень Свабоды
Сьера-Леонэ, Дзень Незалежнасці
Тога, Дзень Незалежнасці
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме 27 красавіка