З пляцоўкі Вікіпедыя.
Сан-Луіс-Патасі (ісп.: San Luis Potosí; звычайна проста Сан-Луіс) — горад у Мексіцы, адміністрацыйны цэнтр штата Сан-Луіс-Патасі. Насельніцтва - 1.085.000 чалавек (2005). З'яўляецца самым густанаселены горад штата. Горад размешчаны на вышыні 1850 метраў над узроўнем мора. Назва Сан Луіс Патасі паходзіць ад імя французскага караля Людовіка IX Святога (San Luis Rey de Francia). Патасі дададзена ў гонар багатай балівійскай шахты ў гэтым горадзе. Людзі верылі, што ў гэтай шахце так шмат золата, што можна было з яго пабудаваць мост ад Балівіі да Іспаніі. Пасля гэтага ў мексіканскім мястэчку Сера дэ Сан Педра, што недалёка ад Сан Луіс Патасі, было знойдзена так шмат золата, што яго параўналі з балівійскі і назвалі горад у гонар гэтай шахты. Горад быў заснаваны ў 1592 годзе. У даіспанскі час тэрыторыі, на якіх размешчаны горад былі заселеныя плямёнамі чычымекаў і атомі.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).