Горад Саратаў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Саратаў
руск.: Саратов
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты Каардынаты: 51°32′00″ пн. ш. 46°00′00″ у. д. / 51.533333° пн. ш. 46° у. д. (G) (O) (Я)51°32′00″ пн. ш. 46°00′00″ у. д. / 51.533333° пн. ш. 46° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Расія
Рэгіён Саратаўская вобласць
Плошча 393 км²
Вышыня цэнтра 50 м
Насельніцтва (2010) 827 000 чалавек
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +7 8452
Паштовыя індэксы 410000
Аўтамабільны код 64, 164
Афіцыйны сайт http://www.saratovmer.ru/

Саратаў (Расія)
Саратаў
Саратаў

Саратаў (руск.: Саратов) — горад (з 1780) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Саратаўскай вобласці. Насельніцтва 841,4 тыс. чал. (2007). Заснаваны ў 1590 годзе.

Саратаў

Буйнейшы горад на паўднёвым усходзе еўрапейскай часткі Расіі. Размешчаны на правым беразе Волгі, прыкладна на аднолькавай адлегласці ад Валгаграда і Самары.

Заснаваны як вартаўнічая крэпасць у 1590. У другой палове 18 стагоддзя буйны перавалачны пункт і цэнтр гандлю рыбай і соллю, а з 19 стагоддзі — збожжам. Губернскі горад з 1780. У пачатку 20 стагоддзя буйнейшы і найбольш добраўпарадкаваны горад Паволжа. Універсітэт з 1909. Пры індустрыялізацыі 30-х гадоў былі пабудаваныя буйныя машынабудаўнічыя заводы, а пасля вайны прыборабудаўнічыя і радыёэлектронныя прадпрыемствы абароннага профіля. Горад стаў важным навуковым і вытворчым цэнтрам.

Саратаў размешчаны ў 858 км на паўднёвы ўсход ад Масквы, на правым высокім беразе Волгі (Валгаградскае вадасховішча). Горад працягнуўся ўздоўж Волгі на 34 км, ад ракі Гуселка на поўначы да чыгуначнай станцыі Нафтавая на поўдні. Цэнтральная і паўднёвая часткі горада размешчаныя ў катлавіне (50—80 м н.у.м.), акружанай з трох бакоў невысокімі гарамі Прыволжскага ўзвышша: Сакаловая (165м), Лысая (286м), Лопаціна (274м), Шастакавая (251м), Увек (135м).

Узгоркі ў заходняй частцы горада пакрытыя лесам Кумысная паляна. Тэрыторыя горада моцна раздзеленая ярамі і балкамі, ідучымі да Волгі. Галоўныя з іх на поўнач ад Сакаловай горы: Маханы, Сеча, Аляксееўскі, Дудакоўскі, Сляпыш.

Саратаў — важны прамысловы цэнтр Паволжа. Сярод асноўных прамысловых прадпрыемстваў горада: Саратаўскі авіяцыйны завод, падшыпнікавы завод, ААТ «Саратаўбудшкло»

[правіць] Вядомыя асобы

[правіць] Гл. таксама

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах