Горад Северадзвінск

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Северадзвінск
руск.: Северодвинск
Герб
Герб

Каардынаты: 64°34′00″ пн. ш. 39°51′00″ у. д. / 64.566667° пн. ш. 39.85° у. д. (G) (O) (Я)64°34′00″ пн. ш. 39°51′00″ у. д. / 64.566667° пн. ш. 39.85° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Расія
Рэгіён Архангельская вобласць
Горад з 1938
Плошча 1193,49 км²
Вышыня цэнтра 3 м
Насельніцтва (2010) 187 485 чалавек
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код (8184)5ххххх,
(81842)2хххх,
(81842)7хххх
Паштовыя індэксы 164500—164502, 164504, 164505, 164507, 164509, 164510, 164512, 164514, 164515, 164520—164529
Аўтамабільны код 29
Афіцыйны сайт http://www.severodvinsk.info

Северадзвінск (Расія)
Северадзвінск
Северадзвінск

Северадзвінск (Архангельская вобласць)
Северадзвінск
Северадзвінск

Северадзвінск (руск.: Северодвинск) — горад (з 1938 года) у Расіі, у складзе Архангельскай вобласці. Насельніцтва 197,4 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1936 годзе.

Горад размешчаны на беразе Белага мора, у 35 км на захад ад Архангельска.

Северадзвінск — адзін з буйнейшых цэнтраў абароннай прамысловасці, асабліва вайсковага суднабудавання Расіі. У горадзе знаходзяцца прадпрыемствы па вытворчасці і рамонту падводных лодак «Паўночнае машынабудаўнічае прадпрыемства» (былы завод № 402), «Цэнтр суднарамонта „Звёздочка“» (рамонт атамных падводных лодак, надводных караблёў і грамадзянскіх судоў, будаўніцтва свідравых усталёвак, агранка алмазаў), а таксама база атамных падводных лодак Паўночнага флота. Таксама функцыянуюць ваенныя заводы «Паўночны рэйд», «Арктыка».

Апроч гэтага, прамысловасць прадстаўлена заводам дарожных машын «Севдормаш», прадпрыемствамі харчовай галіны (хлебазавод, мясакамбінат, піваварны завод), працуе мэблевы цэх.

Літаратура [правіць]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).