Серпухаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Серпухаў)
Горад
Серпухаў
руск.: Серпухов
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1339
Першая згадка
Плошча
37,5[1] км²
Вышыня цэнтра
140 м
Насельніцтва
126496 чалавек (2010)
Шчыльнасць
3373,2 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 4967
Паштовы індэкс
142200
Код АКАТП
Афіцыйны сайт
Серпухаў на карце Расіі ±
Серпухаў (Расія)
Серпухаў
Серпухаў (Маскоўская вобласць)
Серпухаў

Се́рпухаў[2] (руск.: Се́рпухов) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Серпухаўскага раёна Маскоўскай вобласці. Вылучаны ў самастойную адміністрацыйна-гаспадарчую адзінку з непасрэдным падпарадкаваннем выканкаму абласнога Савета 14 верасня 1939 года. Цяпер — муніцыпальнае ўтварэнне «Гарадская акруга Серпухаў».

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва паселішча ад назвы рэчкі Сярпеі, каля ўцякання якой у Нару (прыток Акі) на высокім мысе паўстала паселішча. Назва Сярпея (таксама Сярпейка[3]) балцкага паходжання.

Найбліжэйшыя адпаведнікі — рачныя назвы Сярпея (прыток Угры на Павоччы)[4], Сярпейка (< Сярпея, прыток сожскай Проні)[5]. Адпачатная іх назоўная форма — *Sirpeja.

Корань Sirp- звязаны з літоўскім sirpti «спець; чырванець». Далей да індаеўрапейскага *ser- «чырвоны, чырванаваты»[6], ад якога і назва дзвінскай ракі Сярцея (< sartas «чырванаваты»). Адценнем вады матываваныя і назвы тыпу Зэльва, Золва (< žalvas «зеленаваты»).

У назве Сярпея балцкі гідранімічны пашыральнік -ej-, як у водных назвах Асвея, Мярэя, Вярэя. Пашыральнік -ej- выкарыстоўваецца ў літоўскім слова- і назваўтварэнні (tekėti «цячы» — tekėja «цячэнне»)[7]. Блізкія пашыральнікі -ij-, -uj- у водных назвах тыпу Ілія, Бабруя.

Назва ракі Сярпея значыла «Чырванаватая (рака)» і адлюстроўвала адценне рачной вады.

Серпухаў у складзе шэрагу гарадоў з назвамі балцкага гідранімічнага паходжання, што дугой атачаюць Маскву з заходняга боку (Валакаламск, Руза, Мажайск, Нара-Фамінск, Вярэя)[8].

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва — 123,1 тыс. чалавек (2010). Плошча горада складае 37,5 км². Горад з’яўляецца цэнтрам Серпухаўскай гарадской агламерацыі насельніцтвам звыш 260 тысяч жыхароў.

Горад размешчаны на рацэ Нара пры яе ўпадзенні ў Аку[9], за 99 км ад Масквы. Прыстань на рацэ Ака[2].

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Серпухава дзейнічае каля 150 буйных і сярэдніх прадпрыемстваў і арганізацый усіх сфер эканомікі, больш за 1600 арганізацый малога бізнесу (уключаючы мікрапрадпрыемствы). Прамысловыя прадпрыемствы горада вырабляюць электрарухавікі рознага прызначэння, электрычныя машыны малой магутнасці, гіраскапічныя прыборы і вырабы дакладнай механікі для навігацыйных сістэм, сістэм арыентацыі і стабілізацыі лятальных апаратаў, хімічныя валокны і ніткі, цеплаізаляцыйныя матэрыялы, жалезабетонныя вырабы, металаканструкцыі, сістэмы ахоўнай сігналізацыі, кандэнсатары (КВАР), медыцынскую тэхніку, прадукты харчавання.

У СССР быў добра вядомы серпухаўскі машынабудаўнічы завод «Металіст», акрамя прадукцыі абароннага прызначэння, з 1975 года ён выпускаў папулярныя бытавыя пыласосы маркі «Тайфун».

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Росстат. Регионы России. Основные социально-экономические показатели городов. 2010 г. Архівавана 6 ліпеня 2011.
  2. а б БелЭн 2002.
  3. Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 97.
  4. Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 45.
  5. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 207.
  6. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 910—911.
  7. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 84.
  8. В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 35—36.
  9. Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 296. — 538 с. — 100 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Се́рпухаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 352. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Се́рпухов // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 433. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]