Табрук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Табрук)
Горад
Табрук
طبرق
Краіна
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Антыпіргус
Вышыня цэнтра
50 м
Насельніцтва
110 000 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+218 87
Табрук на карце Лівіі
Табрук (Лівія)
Табрук
Табрук (Лівія)
Табрук

Табрук (араб. طبرق‎‎) — горад у Лівіі, муніцыпалітэт Эль-Бутнан. Насельніцтва — 110 тысяч жыхароў (2006).

Размешчаны ў гістарычнай вобласці Кірэнаіка на ўсходзе краіны, за 120 км ад мяжы з Егіптам. Порт на ўзбярэжжы Міжземнага мора. Натуральная глыбакаводная гавань — адна з лепшых на міжземнаморскім узбярэжжы Афрыкі. Канцавы пункт нафтаправода ад радовішчаў на поўдні краіны. Нафтаналіўны порт. Харчовая прамысловасць.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На месцы сучаснага горада размяшчалася старажытнагрэчаская калонія Антыпіргус.

Са студзеня 1941 года па лістапад 1942 года тут адбываліся бязлітасныя баі паміж краінамі Антыгітлераўскай кааліцыі і краінамі Восі (у складзе злучэння «Афрыканскі корпус») падчас Другой сусветнай вайны. У сувязі з гэтым па імі горада быў названы малы бетонны бункер «табрук».

У 1951—1969 гадах — рэзідэнцыя караля Лівіі Ідрыса I.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]