Горад Уціна
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Горад
|
||||||||
|
|
||||||||
Уціна (літ.: Utena) — горад у паўночна-ўсходняй Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Уцінскага павету. Колькасць насельніцтва складае каля 34 тыс. чалавек.
Гісторыя[правіць]
Уціна з’яўляецца адным з самых старажытных гарадоў Літвы. Паводле легенды горад заснаваў жамойцкі князь Уценіс. Першыя згадкі аб горадзе датуюцца 1261 годам. У 1416 годзе тут быў пабудаваны першы касцёл.
Герб і гарадскія правы Уціна атрымаў у 1599 годзе. У 1655 годзе горад часова быў захоплены маскоўскім войскам. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расійскай імперыі. Уціна быў значна зруйнаваны пад час напалеонаўскай вайны 1812 года.
У ХІХ стагоддзі праз горад прайшла дарога Варшава — Санкт-Пецярбург, з гэтага часу пачалося хуткае развіццё Уціны.
У Сеціве[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Уціна