Грабянёўскі сельсавет (Магілёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грабянёўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Магілёўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Грабянёва
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 22 ліпеня 1960

Грабянёўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Грабянёва.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Магілёўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 22 ліпеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Вяйнянскага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. –502 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.