Дэпартацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Scales of justice
Канстытуцыйна-прававы статус
фізічных асоб
Асноўныя статусы
Грамадзянства

Падданства
Множнае грамадзянства
Замежнае грамадзянства
Асоба без грамадзянства
Сталае пражыванне
Часовае пражыванне

Часовае знаходжанне
Дадатковыя статусы
Бежанец

Асоба, якая шукае сховішчы
Нелегальны мігрант

Працаўнік-мігрант
Спадарожныя паняцці
Натуралізацыя

Дэпартацыя
Іміграцыя
Гастарбайтар
Дазвол на працу
Міграцыйнае права
Нелегальная міграцыя

Візавы рэжым


Дэпарта́цыя — выгнанне асобы або групы асоб з мясціны або краіны. Можа таксама звацца высылкай, выгнаннем або катаргай.

Дэпартацыя — адміністрацыйнае выправаджэнне за межы Рэспублікі Беларусь — ужываецца ў дачыненні да замежнага грамадзяніна і асобы без грамадзянства.
Артыкул 6.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.[1]

Ваенная акупацыя[правіць | правіць зыходнік]

49-ы артыкул 4-й Жэнеўскай канвенцыі забараняе дэпартацыю людзей на або з тэрыторыі, якая знаходзіцца пад акупацыяй:

" Individual or mass forcible transfers, as well as deportations of protected persons from occupied territory to the territory of the Occupying Power or to that of any other country, occupied or not, are prohibited, regardless of their motive.... The Occupying Power shall not deport or transfer parts of its own civilian population into the territory it occupies.
"

Знешняя дэпартацыя[правіць | правіць зыходнік]

Дэпартацыя немцаў з Судэтаў пасля II сусветнай вайны

Кожная краіна пакідае за сабой магчымасць дэпартацыі іншаземцаў, нават доўгачасовых рэзідэнтаў. Тыя замежнікі, што ўчынілі сур'ёзныя правапарушэнні, нелегальна трапілі на тэрыторыю краіны, пратэрмінавалі сваю візу ці іншым чынам страцілі свой легальны статус, могуць быць дэпартаваны[2].

Ужо ў натуральным праве XVIII стагоддзя існавала пагадненне, што высяленне нацыі з тэрыторыі, якую тая насяляе, недапушчальна[3].

Дэпартацыя часта павінна быць зацверджаная судом або службовымі асобамі, што адрознівае яе ад адміністратыўнай высылкі, калі асобе адмаўляецца ва ўездзе ў краіну[4].

Унутраная дэпартацыя[правіць | правіць зыходнік]

Дэпартацыя шахцёраў і іншых стачачнікаў з Лоўэла 12 ліпеня 1917 года

Дэпартацыя ў межах дзяржавы ў дачыненні да этнасаў таксама мае азначэнне перасяленне народаў. Тлумачэннем унутранай дэпартацыі народнасці, напрыклад, можа быць пагроза іх дапамогі ворагу падчас вайны або паўстання.

Напрыклад, падчас II сусветнай вайны паволжскія немцы, чачэнцы і крымскія татары былі дэпартаваны Сталінам ў Савецкім Саюзе (глядзіце Дэпартацыя народаў у СССР).

Дэпартацыі і халакост[правіць | правіць зыходнік]

Дэпартацыя падчас паўстання ў Варшаўскім гета

Нацысцкая паліцыя дэпартавала яўрэяў і цыганаў у лагеры смерці або канцэнтрацыйныя лагеры (глядзіце Endlösung). Таму эўфемізм «дэпартацыя» ў дачыненні да Халакоста азначае хутчэй «адасланне на смерць».

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях
  2. Henckaerts, Mass Expulsion in Modern International Law and Practice, 1995, p. 5; Forsythe and Lawson, Encyclopedia of Human Rights, 1996, p. 53-54.
  3. глядзіце, напрыклад, Emerich de Vattel § 90 // The Law of Nations — Principles of the Law of Nature, Applied to the Conduct and Affairs of Nations and Sovereigns — Philadelphia, 1856. — (Кніга II).
  4. Fragomen and Bell, Immigration Fundamentals: A Guide to Law and Practice. New York: Practising Law Institute, 1996

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Campana, Aurélie. «Case Study: The Massive Deportation of the Chechen People: How and why Chechens were Deported» — Online Encyclopedia of Mass Violence.
  • Conquest, Robert. The Nation Killers — New York: Macmillan, 1970. — ISBN 0-333-10575-3.
  • Fischer, Ruth and Leggett, John C. Stalin and German Communism: A Study in the Origins of the State Party — Edison, N.J.: Transaction Publishers, 2006. — ISBN 0-87855-822-5.
  • Forsythe, David P. and Lawson, Edward. Encyclopedia of Human Rights — 2d ed. — Florence, Ky.: Taylor & Francis, 1996.
  • Fragomen, Austin T. and Bell, Steven C. Immigration Fundamentals: A Guide to Law and Practice — New York: Practising Law Institute, 1996. — ISBN 0-87224-093-2.
  • Jaimoukha, Amjad M. The Chechens: A Handbook — Florence, Ky.: Routledge, 2005. — ISBN 0-415-32328-2.
  • Mawdsley, Evan. The Stalin Years: The Soviet Union 1929—1953 — Manchester: Manchester University Press, 2003. — ISBN 0-7190-6377-9.
  • Naimark, Norman M. Fires of Hatred: Ethnic Cleansing in Twentieth-Century Europe — Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 2001. — ISBN 0-674-00994-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]