Грузіна-індыйскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грузіна-індыйскія адносіны
Індыя і Грузія
Індыя
Індыя
Грузія
Грузія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грузіна-індыйскія адносіны — адносіны паміж Грузіяй і Індыяй. Грузія мае ўласнае пасольства ў Нью-Дэлі[1]. Пасольства Індыі ў Ерэване адначасова акрэдытавана ў Грузіі[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сувязі паміж народамі Грузіі і Індыі ўсталяваліся яшчэ ў старажытнасці. Гэта можна заўважыць у грузінскіх народных легендах, дзе прыкметны ўплыў Панчатантры. Захаваліся звесткі пра падарожжа ў сярэдневякоўе грузінскіх місіянераў, падарожнікаў і гандляроў у Індыю. Некаторыя грузіны нават служылі пры двары Вялікіх Маголаў. Удайпуры Бегум, адна з жонак імператара Маголаў Аўрангзеба, мела грузінскія карані[3].

У 1955 годзе, падчас рабочай паездкі ў СССР, Джавахарлал Неру, першы прэм’ер-міністр Індыі, наведаў Тбілісі і сустрэўся з грузінскім індолагам Акай Марчыладзэ[4]. У 1976 годзе горад наведала Індзіра Гандзі[5]. У чэрвені 1978 года Грузінскую ССР наведаў міністр замежных спраў Атал Біхары Ваджпаі[6].

26 снежня 1991 года Індыя афіцыйна прызнала Грузію[7]. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўстаноўлены 28 верасня 1992 года[6][1]. У маі 2000 года міністр замежных спраў Грузіі Іраклій Менагарышвілі наведаў індыйскую сталіцу Нью-Дэлі. Гэта быў першы дыпламатычны візіт у гісторыі адносін дзвюх краін пасля 1991 года[6].

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Гандаль[правіць | правіць зыходнік]

Тавараабарот паміж Грузіяй і Індыяй у 2015 склаў 107,04 млн. долараў ЗША, нязначна знізіўшыся з 105,02 млн дол. ЗША ў папярэднім перыядзе. Індыя экспартавала ў Грузію тавараў на суму 82,57 млн і імпартавала 24,47 млн. Асноўнымі таварамі, якія экспартуюцца Індыяй у Грузію, з’яўляюцца збожжавыя, ядзерныя рэактары, катлы, машыны і механічныя прыборы, фармацэўтычныя прэпараты, электрычныя машыны і абсталяванне, алюмініевыя вырабы. Асноўнымі таварамі, імпартаванымі Індыяй з Грузіі, з’яўляюцца ўгнаенні, алюмініевыя вырабы, медзь і медныя вырабы[8].

Культурныя сувязі[правіць | правіць зыходнік]

У Грузіі папулярны індыйскія фільмы і кухня. У Тбілісі ёсць некалькі індыйскіх рэстаранаў[6].

30 чэрвеня 2014 года ў Тбілісі, пры падтрымцы Фонду Гандзі, адкрыты Інстытут шматпрофільнай дыпламатыі, з мэтай прасоўвання ідэй Гандзі ў Грузіі[6].

Па стане на ліпень 2016 года ў Грузіі пражывала каля 2000 індыйскіх грамадзян, амаль палова з якіх з’яўляліся студэнтамі Тбіліскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Каля 200 чалавек — супрацоўнікі індыйскіх кампаній, якія займаліся развіццём інфраструктурнага сектара, бізнесам і сельскай гаспадаркай[6].

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Грамадзяне Грузіі маюць права на атрыманне стыпендый у рамках праграмы Індыйскага тэхнічнага і эканамічнага супрацоўніцтва. Індыйскі савет па культурных сувязях (ICCR) прадастаўляе стыпендыі для грузінаў для навучання студэнтаў і аспірантаў ва ўніверсітэтах Індыі[4].

Гуманітарная дапамога[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 1994 года Індыя накіравала гуманітарную дапамогу ў Абхазію[4].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Republic of India(недаступная спасылка). Ministry of Foreign Affairs of Georgia. Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2017. Праверана 29 красавіка 2017.
  2. Georgia (англ.). Embassy of India, Yerevan. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2014. Праверана 29 красавіка 2017.
  3. Global, IndraStra. THE PAPER | India-Georgia Relationship: A Window of Opportunity (англ.) // IndraStra : journal. — ISSN 2381-3652.
  4. а б в India - Georgia Relations. Ministry of External Affairs (1 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 30 красавіка 2017.
  5. Sahai, Shrinath. The Delhi Declaration, Cardinal of Indo-Soviet Relations: A Bibliographical Study (англ.). — Mittal Publications, 1990. — P. 321. — ISBN 9788170992264.
  6. а б в г д е India - Georgia Relations. Ministry of External Affairs (1 ліпеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2017. Праверана 28 красавіка 2017.
  7. Georgia Ambassador In Conversation With Diplomatic Editor Jose Kalathil — Zeitgeist Asia, July 2010. Ministry of Foreign Affairs of Georgia (1 ліпеня 2010). Праверана 29 красавіка 2017.(недаступная спасылка)
  8. Total Trade (англ.). Department of Commerce. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2020. Праверана 28 красавіка 2017.