Імперыя Вялікіх Маголаў
| Імперыя Вялікіх Маголаў گورکانیان |
|||||||
|
|||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Карта імперыі Вялікіх Маголаў. Межы імперыі: |
|||||||
| Сталіца | Дэлі, Лахор, Агра | ||||||
| Мова | персідская, чагатайская, урду | ||||||
| Рэлігія | іслам | ||||||
| Валюта | Рупія | ||||||
| Плошча | 3 000 000 км² | ||||||
| Насельніцтва | 150 000 000 чал. (1700) | ||||||
| Форма кіравання | Абсалютная манархія | ||||||
| Дынастыя | Маголы | ||||||
| Магольскі імператар | |||||||
| - 1526—1530 | Бабур | ||||||
| - 1530 - 1539; 1555 - 1556 | Хумаюн | ||||||
| - 1556—1605 | Акбар Вялікі | ||||||
| - 1605—1627 | Джахангір | ||||||
| - 1628—1658 | Шах-Джахан | ||||||
| - 1659—1707 | Аурангзеб | ||||||
| Гісторыя | |||||||
| - 21 красавіка 1521 | Заснаванне | ||||||
| - 21 верасня 1857 | Паўстанне сіпаеў | ||||||
Імперыя Вялікіх Маголаў (саманазва перс. گورکانیان — Gurkâniyân) — назва дзяржавы, якая ўзнікла на тэрыторыі сучасных Індыі, Пакістана і паўднёвага Афганістана. Дзяржава існавала з 1526 па 1858 гады (фактычна да сярэдзіны XIX стагоддзя). Назва «Вялікія Маголы» з'явілася ўжо пры англійскіх каланізатарах. Тэрмін «магол» ужываўся ў Індыі для пазначэння мусульман Паўночнай Індыі і Цэнтральнай Азіі[1].
Імперыя заснавана Бабурам, вымушаным разам са сваімі паплечнікамі адвандраваць з Сярэдняй Азіі на тэрыторыю Індастана. У складзе войска Бабура былі прадстаўнікі розных народаў і плямёнаў, якія ўваходзілі ў склад дзяржавы Цімурыдаў таго часу, такія, як, напрыклад, цюркскія[2][3], магольскія[4][5][6] і іншыя плямёны.
Бабур паходзіў з цюркізаванага мангольскага роду Барлас і адносіўся да дынастыі Цімурыдаў. В. Бартольд паведамляе, што некаторыя факты дазваляюць заяўляць, што мова маголаў быў мангольскай[6]. Аднак гісторык В. П. Юдзін сцвярджаў, што маголы былі цюркамоўнымі плямёнамі[7].
Заснавальнік імперыі Бабур нарадзіўся ў горадзе Андыжан, які размяшчаўся ў Ферганскай даліне, што ўваходзіла ў склад дзяржавы Цімурыдаў. Заснаваную Бабурам дынастыю індусы па прынятай імі традыцыі сталі зваць Маголамі. Еўрапейскія падарожнікі XVII стагоддзі звалі гэту дынастыю «Вялікія Маголы»[4][5].
Вялікіх маголаў можна зваць і цімурыдамі таксама як і Бабурыдамі па імі заснавальніка дынастыі і дзяржавы Бабура. Члены дынастыі былі двухмоўнымі і размаўлялі на цюркскай[2] і персідскай мовах. Бабурыды насілі тытул «падышах», запазычаны ў персаў і прыняты Бабурам у 1506 годзе.
Зноскі
- ↑ Н. К. Синха, А. Ч. Банерджи, 1954, с. 216.
- ↑ 2,0 2,1 Великий Могол // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
- ↑ Annette S. Beveridge. The Haydarabad Codex of the Babar-Nama or Waqi’at-i-Babari of Zahiru-d-Din Muhammad Babar, Barlas Turk // Journal of the Royal Asiatic Society of Great Britain and Ireland. — Jan., 1906. — P. 79.
- ↑ 4,0 4,1 Советская историческая энциклопедия. ВЕЛИКИЕ МОГОЛЫ
- ↑ 5,0 5,1 Kennedy P. A history of the Great Moghuls… — Calcutta, 1905–1911 Vol. 1–2.
- ↑ 6,0 6,1 Владимир Бартольд. Двенадцать лекций по истории турецких народов Средней Азии. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2012. Праверана 13 снежня 2012.
- ↑ Юдин В. П. Центральная Азия в XIV—XVIII веках глазами востоковеда — Алматы, 2001. — С. 115–116.
Шаблон:Асколкі Мангольскай імперыі