Атал Біхары Ваджпаі
Атал Біхары Ваджпаі ((хіндзі: अटल बिहारी वाजपेयी; [əˈʈəl bɪˈɦaːri ˈʋaːdʒpeːji]); нар. 25 снежня 1924) — індыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, — 11-ы і 14-ы прэм'ер-міністр Індыі ў 1996 і пераабраны ў 1998) - 2004 гадах.
Нарадзіўся 25 снежня 1924 у Гваліёры (у тыя гады - сталіца аднайменнага княства, цяпер - у штаце Мадх'я-Прадэш). Адзін з найслынных індыйскіх палітыкаў канца XX стагоддзя.
У 1968-1973 прэзідэнт арганізацыі Раштрыя сваямсевак сангх. Упершыню абраны ў парламент Індыі ў 1957 годзе. Міністр замежных спраў у сакавіку 1977 - ліпені 1979 года. У 1980-1984, 1993-1996 - лідэр парламенцкай фракцыі Бхарата джаната партыя (БДП). Лідар апазіцыі ў Лок Сабха 11-га склікання. У 1996 пасля перамогі БДП стаў прэм'ер-міністрам, пераабраны ў 1998 годзе.
13 кастрычніка 1999 года разам з НДА утварыў парламенцкую большасць.
Праводзіў рыначныя рэформы, палітыку па пераадоленні беднасці і росту ВУП (ён быў пры ім у рамках 7-8%) і спрабаваў правесці мірныя перамовы з Пакістанам пасля абвастрэння сітуацыі ў канцы 1990-х гадоў.
Падчас прэм'ерства Ваджпаі Індыя правяла першыя ядзерныя выпрабаванні на палігоне ў штаце Раджастхан.
