Грыгорэ Прэатаса
Грыгорэ Прэатаса | |
---|---|
рум.: Grigore Preoteasa | |
Нараджэнне |
25 жніўня 1915 |
Смерць |
4 лістапада 1957 (42 гады) |
Партыя | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | журналіст, дыпламат, палітык |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грыгорэ Прэатаса (рум.: Grigore Preoteasa, 25 жніўня 1915, Бухарэст — 4 лістапада 1957), Масква) — румынскі дзяржаўны дзеяч, міністр замежных спраў Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія (1955—1957).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. У 1930-х гг. скончыў філалагічны факультэт Бухарэсцкага ўніверсітэта. Як член Камуністычнага Саюза моладзі браў удзел у лютаўскім (1933) страйку майстэрняў Грывіцы. У наступным годзе быў арыштаваны і асуджаны.
У 1936 годзе ўвайшоў у кіраўніцтва Дэмакратычнага студэнцкага фронту, створанага па ініцыятыве Румынскай камуністычнай партыі. За ўдзел у працы забароненай камуністычнай газеты România Liberă быў арыштаваны і інтэрнаваны ў канцлагер Тыргу-Жыу, у якім прабыў амаль да сканчэння Другой сусветнай вайны. Улетку 1944 г. здзейснілі ўцёкі разам са сваім сябрам Нікалае Чаўшэску. Ва ўнутрыпартыйным змаганні падтрымаў Георгэ Геаргіу-Дэжа, які працаваў з яго бацькам.
У 1944—1946 гг. — галоўны рэдактар România Liberă, з 1945 года — прэс-аташэ Міністэрства прапаганды, неаднаразова выступаў з крытыкай прэм’ер-міністра Петру Гроза і ўзначаленай ім Нацыянальнай ліберальнай партыі Румыніі,
- 1947—1949 гг. — генеральны сакратар,
- 1949—1954 гг. — намеснік міністра замежных спраў,
- 1954—1955 гг. — памочнік прэм’ер-міністра па міжнародных справах,
- 1955—1957 гг. — міністр замежных спраў Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія. На гэтым пасту актыўна спрыяў арышту на тэрыторыі Румыніі актыўных удзельнікаў Венгерскіх падзей (1956), у тым ліку Імрэ Надзя і Дзьёрдзя Лукача.
З ліпеня 1957 г. — член Палітбюро, сакратар ЦК Румынскай працоўнай партыі.
Трагічна загінуў у выніку Катастрофы Іл-14 ва Унукаве, на борце якога знаходзіліся члены румынскай урадавай дэлегацыі.
- Нарадзіліся 25 жніўня
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Бухарэсце
- Памерлі 4 лістапада
- Памерлі ў 1957 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Камуністы Румыніі
- Выпускнікі Бухарэсцкага ўніверсітэта
- Асобы
- Міністры замежных спраў Румыніі
- Члены Румынскай камуністычнай партыі
- Члены ЦК РКП
- Удзельнікі падаўлення Венгерскага паўстання 1956 года