Грычынавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Грычынавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
389 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовыя індэксы
247978
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216816016
Грычынавічы на карце Беларусі ±
Грычынавічы (Беларусь)
Грычынавічы
Грычынавічы (Гомельская вобласць)
Грычынавічы

Грычы́навічы[1] (трансліт.: Hryčynavičy, руск.: Гричиновичи) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ленінскага сельсавета.

Вакол лес.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 49 км на паўночны захад ад Жыткавіч, 21 км ад чыгуначнай станцыі Мікашэвічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 176 км ад Гомелю.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На ўсходзе Беразняцкі канал.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Мікашэвічы — Слуцк. Планіроўка складаецца з доўгай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на поўначы далучаецца кароткая вуліца, На поўдні паралельна асноўнай праходзіць кароткая просталінейная вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя як вёска ў Слуцкам павеце Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхоцкая ўласнасць. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1839 годзе вёска ў маёнтку Ленін, валоданне князя Л. П. Вітгенштэйна. У 1879 годзе згадваецца як паселішча ў Ленінскім царкоўным прыходзе. У 1908 годзе ў Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

Паводле Рыжскага дагавора з 18 сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы. З верасня 1939 года ў складзе БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія акупанты спалілі 200 двароў і забілі 76 жыхароў. 34 жыхара загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр — вёска Ленін). Дзейнічаюць 9-гадовая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 157 гаспадарак, 389 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 34 двары, 450 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 88 двароў, 611 жыхароў.
  • 1940 год — 201 двор, 876 жыхароў.
  • 1959 год — 708 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 157 гаспадарак, 389 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]