Грэка-рымская барацьба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Грэка-рымская барацьба

Грэка-ры́мская барацьба́ — (класічная барацьба, французская барацьба, спартыўная барацьба грэка-рымскага стылю) — еўрапейскі від адзінаборства, у якім спартсмен павінен, з дапамогай вызначанага арсеналу тэхнічных дзеянняў (прыёмаў), вывесці суперніка з раўнавагі і прыціснуць лапаткамі да дывана. У грэка-рымскай барацьбе, у адрозненне ад вольнай, забароненыя тэхнічныя дзеянні нагамі (зачэпы, падножкі, падсечкі) і захопы ног рукамі. Класічная барацьба нарадзілася ў Старажытнай Грэцыі і атрымала развіццё ў Рымскай імперыі, а сучасны від грэка-рымскай барацьбы сфарміраваўся ва Францыі ў першай палове XIX стагоддзя.

З 1896 года грэка-рымская барацьба ўваходзіць у праграму Алімпійскіх гульняў, з 1898 праводзяцца чэмпіянаты Еўропы, з 1904 — чэмпіянаты свету. У Міжнароднай федэрацыі барацьбы — ФІЛА (FILA; заснаваная ў 1912 годзе) знаходзіцца звыш 120 краін (1997).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]