Гуманітарная геаграфія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заснавальнік гуманітарнай геаграфіі Дзмітрый Замяцін

Гуманітарная геаграфія — міждысцыплінарны навуковы кірунак, які вывучае розныя спосабы прадстаўлення і інтэрпрэтацыі зямных прастор у чалавечай дзейнасці, уключаючы разумовую (ментальную) дзейнасць.

Гуманітарная геаграфія развіваецца ва ўзаемадзеянні з такімі навуковымі галінамі і напрамкамі, як кагнітыўная навука, культурная антрапалогія, культуралогія, філалогія, паліталогія і міжнародныя адносіны, геапалітыка і палітычная геаграфія, мастацтвазнаўства, гісторыя.