Культурная антрапалогія
Культу́рная антрапалогія, культурантрапалогія — навуковы кірунак, які сфармаваўся ў першай палове 20 стагоддзя ў краінах Заходняй Еўропы і ЗША. Яе заснавальнік – амерыканскі антраполаг Ф. Боас.
Культурная антрапалогія вывучае чалавека як сацыяльную істоту — яго культурныя, грамадскія і асабіста-псіхалагічныя функцыі. Даследаванню гэтых індывідуальных і калектыўных адметнасці людзей прысвечаны розныя навукі: этналогія (вывучае этнічныя адметнасці матэрыяльнай і духоўнай культуры розных народаў, іх паходжанне і панайкуменнае рассяленне, гістарычныя працэсы культурных ўзаемадзеяння), археалогія (прысвечана зменлівасці культур старажытнага насельніцтва ў сувязі з этнагенетычнымі працэсамі), псіхалогія, сацыялогія і інш.
Для культурнай антрапалогіі характэрная падвышаная ўвага да аналізу духоўных працэсаў і феноменаў і адпаведна меншая ўвага да матэрыяльных артэфактаў і сістэм сацыяльных адносінаў. Да ліку асноўных праблем культурнай антрапалогіі адносяцца дынаміка развіцця культуры, механізмы перадачы культурных каштоўнасцяў ад пакалення да пакалення. У рамках культурнай антрапалогіі ўлічваецца зменлівасць сутнасці чалавека ў канкрэтна-гістарычнай разнастайнасці культур, што прадугледжвае пры аналізе чалавека абапірацца не толькі на яго біялогію і псіхалогію, але і на гісторыю, сацыялогію, тэалогію, мастацтвазнаўства і іншыя гуманітарныя навукі.
![]() |
Гэта пачатак артыкула па антрапалогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
