Культуралогія
Культуралогія (лац.: cultura — апрацоўка, земляробства, выхаванне, шанаванне; стар.-грэч. λόγος — думка, прычына) — галіна сацыягуманітарных ведаў; навуковая дысцыпліна пра сутнасць і віды культуры, яе сацыяльныя функцыі, заканамернасці і дынаміку гістарычнага развіцця. Тэрмін культуралогія ў 1949 годзе ўвёў у навуковае ўжыванне амерыканскі культурантраполаг Леслі Уайт. Як асобная навуковая і навучальная дысцыпліна яна яшчэ знаходзіцца ў стадыі афармлення, вызначэння паняційна-катэгарыяльнага апарата.
У многіх заходніх краінах праблемы культуралогіі вывучаюцца найперш этналогіяй і культурнай антрапалогіяй. Культуралогія ўяўляе сабой адзінства тэорыі і гісторыі культуры, разглядае ва ўзаемасувязі матэрыяльную культуру, духоўную культуру і культуру чалавечых зносін. Выкарыстоўвае і мадыфікуе метады даследвання, катэгорыі і паняццяў, уласцівыя іншым гуманітарным навукам – філасофіі, гісторыі, сацыялогіі, этналогіі, мастацтвазнаўству і г.д.
![]() |
Гэта пачатак артыкула па антрапалогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула пра культуру. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
