Гумерал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Разгорнуты гумерал.

Гумера́л — невялікі палатняны белы плат, які ксёндз, цалуючы, ускладае сабе на плечы, апранаючыся перад Святой Імшой. Гумерал абазначае плат, які ў час бічавання Хрысту накідвалі на твар і, б'ючы, пыталі, хто Яго ўдарыў. Гэта і сімвал плата, які падала Хрысту Святая Вераніка ў час Крыжовай Дарогі і на якім яна атрымала адбітак выявы аблічча Хрыста.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Завальнюк У. М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.