Імша

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Хрысціянства
Christian cross.svg

Біблія
Стары Запавет · Новы Запавет
Апокрыфы
Евангелле
Дзесяць запаведзяў
Нагорная пропаведзь

Троіца
Бог Айцец
Бог Сын (Ісус Хрыстос)
Святы Дух

Гісторыя хрысціянства
Храналогія хрысціянства
Апосталы
Сусветныя саборы
Вялікі раскол
Крыжовыя паходы
Рэфармацыя

Хрысціянскае багаслоўе
Грэхападзенне · Грэх · Дабрадзецель
Выкупленне
Выратаванне · Уваскрэсенне
Другое прышэсце · Богаслужэнне
Дабрадзецелі · Таінствы

Галіны хрысціянства
Каталіцызм · Праваслаўе
Пратэстанцызм


Імша (лац.: missa) — асноўнае літургічнае дзянне Рымска-Каталіцкага Касцёла. Здзяйсненне еўхарыстыі ў лацінскім (рымскім) абрадзе. Асноўным момантам Імшы з’яўляецца пераісточанне або кансэкрацыя: перамяненне хлеба і віна ў Цела і Кроў Хрыста адпаведна. Для наймення здзеяйснення еўхарыстыі ва Усходніх Цэрквах, уключаючы уніяцікія (Усходнія Каталіцкія Цэрквы), выкарыстоўваюцца іншыя тэрміны: Боская Літургія, святая Курбана, Бадарак і інш.

Змест

[правіць] Назва

Паводле найбольш распаўсюджанага меркавання, тэрмін Імша ўзнік ад познелацінскага слова «missa», якое выкарыстоўваецца ў апошнім закліку Імшы на лацінскай мове: «Ite, missa est» што прыкладна азначае: «Ідзіце, вольны», пры гэтым маецца на ўвазе сход вернікаў. Непасрэдна ў беларускай мове тэрмін паўстаў ад польскага слова msza. Па-беларуску непрынята ўжываць множны лік назоўніка «імша».

[правіць] Абрады

Першую еўхарыстыю здзейсніў Хрыстос падчас Патаемнай вячэры, г.зн. у чацвер перад сваёй смерцю. У выніку культурных, моўных і інш. адрозненняў на розных тэрыторыях гэтае здзяйсненне набыло розную форму, захоўваючы пры гэтым аднолькавую сутнасць. З цягам часу аформіліся асноўныя абрадавыя літургічныя традыцыі (абрады). Звычайна абрад атаясамліваецца з пэўнай хрысціянскай царквой (касцёлам): лацінскі (рымскі) абрад — з Рымска-Каталіцкім Касцёлам, візантыйскі — з Праваслаўнымі цэрквамі, армянскі — з Армянскай царквой і г.д. Усходнія каталіцкія (уніяцкія) цэрквы захоўваюць свае абрады. Згодна з моту пропрыё (motu proprio) Папы рымскага Бенедыкта XVI ў Рымска-Каталіцкім Касцёле існуюць дзве формы рымскага абраду: звычайная (уведзеная пасля Другога Ватыканскага сабора) і надзвычайная (т. зв. трыдэнцкая). З рымскім абрадам звязаны іншыя традыцыі літургіі заходняга хрысціянсва: мацарабская, амбразіянская, галіканская, парыжская, ліёнская, розныя манаскія (дамініканская, картуская, кармеліцкая, цыстэрская), якія ў пэўнай ступені захаваліся або цалкам зніклі.

[правіць] Парадак Імшы ў рымскім абрадзе

Парадак Імшы ў рымскім абрадзе (звычайная форма, курсівам пазначаны элементы, якія могуць быць прапушчаны):

  • Уступныя абрады
    • Спеў на ўваход.
    • Знак крыжа і прывітанне вернікаў.
    • Уводзіны ў літургію дня.
    • Чын пакаяння.
    • Літанійныя заклікі: Пане, змілуйся (Kyrie).
    • Гімн «Хвала на вышынях» («Gloria»). У буднія дні гэты гімн апускаецца. Выкарыстоўваецца ва ўрачыстасці, святы і нядзелі, на значныя падзеі. Прамінаецца ў перыяды Адвэнту і Вялікага поста.
    • Малітва дня (калекта).
  • Еўхарыстычная літургія
    • Прыгатаванне дароў. Магчыма працэсія з дарамі.
    • Малітва над дарамі.
    • Еўхарыстычная малітва:
      • Прэфацыя. Пачынаецца дыялогам святара з вернікамі.
      • Гімн «Святы, святы, святы…» (Sanctus).
      • Непасрэдна еўхарыстычная малітва. Існуе некалькі фармуляраў: першая еўхарыстычная малітва (рымскі канон), другая, трэцяя, чацвёртая; аб паяднанні, у розных патрэбах. У Імшы з ўдзелам дзяцей можа выкарыстоўвацца еўхарыстычная малітва спецыяльна дастасаваная для гэтых выпадкаў. Гэта малітва змяшчае: эпіклезіс — заклік Духа Святога асвяціць ахвярныя дары, анамнезіс — успамін збаўчых дзеянняў Бога, кансэкрацыя — паўтарэнне слоў Хрыста з Патаемнай вячэры, заступніцкія малітвы за Касцёл і людзей. Еўхарыстычная малітва заканчваецца даксалогіяй (праслаўленнем Тройцы).
      • Абрад камуніі (прычасця). Заклік да малітвы «Ойча наш», эмбалізм — завяршэнне святаром гэтай. Знак спакою. Малітва «Баранку Божы» (Agnus Dei) падчас якой адбываецца ламанне хлеба і змешванне еўхарыстычных постацей. Прыняцце камуніі (прычасця). Духавенства прымае камунію пад двума відамі (Цела і Кроў Хрыста), вернікі — звычайна толькі Цела Хрыста. Малітва пасля камуніі завяршае еўхарыстычную літургію.
  • Заключныя абрады (прапускаюцца, калі пасля Імшы адразу пачынаецца нейкае набажэнства).

На заканчэнне Імшы могуць прагучаць душпастырскія аб’явы. Затым адбываецца благаслаўленне ўсіх прысутных, гучыць заклік на завяршэнне Імшы і спеў на заканчэнне.

[правіць] Адрозненне тэкстаў Імшы

Некаторыя дні літургічнага года маюць адмысловае значэнне. Ад гэтага залежыць выбар зменных малітваў Імшы. Адрозніваюць тры ступені літургіі: урачыстасць, свята, успамін (абавязковы і неабявязковы). Урачыстасці (Вялікдзень, Божае нараджэнне і інш.) маюць найбольш значны характар, святы (Узвышэнне святога крыжа, нараджэнне Панны Марыі і інш.) — меншы, успаміны (звычайна святых) — найменшы. Выбар тэктсаў Імшы залежыць таксама ад перыядаў літургічнага года. Калі падчас Імшы адбываецца нейкі абрад (абрадавая Імша), напрыклад святарскія пасвячэнні або шлюб, ужываюцца адпаведныя тэксты Імшы. Ватыўная Імша (votio — просьба) — Імша, тэксты якой датычай канкрэтнай сітуацыі. Гэта можа быць просьба аб спакоі ў свеце, Імша за галадаючых, аб еднасці хрысціянаў і інш. Імша за памерлых мае таксама спецыяльны падбор зменных тэкстаў. Прыміцыйная Імша — першая Імша новапасвячанага святара.

[правіць] Спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах